Якаб (Яап) Гейсберт дэ Хоп Схефер (нідэрл. Jakob Gijsbert «Jaap» de Hoop Scheffer, / файла; нар. , ) — нідэрландскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся ў Амстэрдаме. У 1967 годзе скончыў каталіцкую класічную гімназію імя святога Ігнацыя Лаёлы. У 1974 годзе скончыў юрыдычны факультэт Лейдэнскага ўніверсітэта і атрымаў ступень магістр права.
Пасля заканчэння ўніверсітэта быў прызваны ў армію, служыў пілотам ваенна-транспартнага самалёта ў нідэрландскіх Каралеўскіх ВПС.
У 1975 годзе становіцца стажорам у інфармацыйным аддзеле міністэрства замежных спраў Нідэрландаў. У 1976 годзе, пасля праходжання гадавога курса навучання для маладых дыпламатаў, прызначаецца на два гады ў пасольства Нідэрландаў у Гане. З 1978 па 1980 гады працаваў у Бруселі ў прадстаўніцтве Нідэрландаў у НАТА. У 1980—1986 гадах быў асабістым сакратаром міністра замежных спраў Нідэрландаў.
З 1986 па 2002 год быў дэпутатам нідэрландскага парламента ад партыі Хрысціянска-дэмакратычны заклік. Двойчы, у 1992—1997 і 2001—2002 гадах узначальваў парламенцкую камісію па міжнародных справах. У 1995—1997 гадах займаў пасаду намесніка лідара ХДП, а з 1997 па 2001 год быў лідарам партыі.
З 2002 па 2003 год — міністр замежных спраў Нідэрландаў, па сумяшчальніцтве ў 2003 годзе быў старшынёй АБСЕ.
У 2004 годзе заняў пасаду генеральнага сакратара НАТА. 10 снежня 2006 года было прынята рашэнне прадоўжыць мандат дэ Хоп Схефера да 2009 года. У 2009 годзе перадаў пасаду прэм’ер-міністру Даніі Андэрсу Фогу Расмусену.
Пры дэ Хоп Схеферы колькасць удзельнікаў НАТА вырасла з 19 да 28 краін, а ў 2006 годзе стаў вядомы намер альянсу з часам прыняць у свае шэрагі Грузію і Украіну. У той час, пакуль дэ Хоп Схэфэр быў генсекам НАТА, альянс актыўна ўдзельнічаў у міратворчых аперацыях у Афганістане і Косава.
Зноскі
Катэгорыя:Міністры замежных спраў Нідэрландаў