Нагайская Арда (Мангыцкі юртТрепавлов В. В. История Ногайской Орды. — М.: Восточная литература, 2002.) — нагайскае дзяржаўнае ўтварэнне, якое з’явілася ў выніку распаду Залатой Арды, у міжрэччы Волгі і Урала ў канцы XIV — пачатку XV стагоддзяў. Канчаткова сфарміравалася ў 40-х гадах XV стагоддзя (да 1440 годаАндреев А. История крыма — : Издательство «Монолит-Евролинц-Традиция», 2002. — (История и страна) — Гл. 7. ), распалася ў выніку міжусобіц і знешняга ціску ў першай палове XVII стагоддзя. Нагайская Арда знаходзілася на поўдні Расіі і паўночным захадзе сучаснага Казахстана. Ядро тэрыторыі складалі стэпы паміж Волгай і Яікам (Уралам). На ўсходзе нагайцы вандравалі па левабярэжжы Яіка, на паўднёвым усходзе іх качэўя даходзілі да Паўднёвага Прыаралья, на поўдні-да цэнтральнага ўсходняга Прыкаспія, на захадзе — да Астраханскага ханства, на паўночным захадзе да Казанскага ханства, на паўночным усходзе — да Заходне-Сібірскай нізіны.

Крыніцы

Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Цэнтральнай АзііКатэгорыя:Гістарычныя дзяржавы СярэдневякоўяКатэгорыя:Гісторыя Башкартастана Катэгорыя:Гісторыя Арэнбургскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Саратаўскай вобласці Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Казахстана Катэгорыя:Гісторыя Астраханскай вобласці Катэгорыя:Кыпчакскія дзяржавы Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Расіі