Гангрэна (лац. Necrosis, mortificatio, mumuficatio) - некроз тканак жывога арганізма чорнага або вельмі цёмнага колеру, развіваецца ў тканках, прама або праз анатамічныя каналы звязаных са знешнім асяроддзем (скура, лёгкія, кішэчнік і інш.)

Цёмны колер абумоўлены сульфідам жалеза, які ўтвараецца з жалеза гемаглабіну ў прысутнасці серавадарода паветра.

Гангрэну класіфікуюць па кансістэнцыі загінулай тканкі (сухая, вільготная), этыялогіі (інфекцыйная, алергічная, таксічная і інш.), патагенезу (маланкавая, газавая, шпітальная).

Прычыны, якія выклікаюць гангрэну тканак, дзеляцца на тры групы: 1)спыненне мясцовага кровазвароту, 2) механічныя і хімічныя ўплывы, 3)фізічныя ўплывы.

Выклікаецца анаэробнымі бактэрыямі роду Clostridium (газавая гангрэна); кішачнай палачкі (Escherichia), аэрабактэрыямі (Aerobacter), стрэптакокамі (Streptococcus) і бактэрыямі роду Proteus.

Лячэнне гангрэны - хірургічнае (ампутацыя амярцвелых частак па дэмаркацыйнай лініі). Таксама прымяняюцца антыбіётыкі для прадухілення інфіцыравання тканак, якія засталіся.

Катэгорыя:Сімптомы захворванняў чалавека