Людміла Іванаўна Трапа́шка ( — Светлой памяти Трепашко Людмилы Ивановны // Земледелие и растениеводство. 2021;(5):52.) — беларускі вучоны ў галіне аховы раслін, доктар біялагічных навук (1999), прафесар (2006)Вучоныя Беларусі.
Біяграфія Нарадзілася ў вёсцы Капусціна (Валожынскі раён Мінскай вобласці Беларусі). У 1972 годзе скончыла Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Вучоны-аграном па ахове раслін». З 1972 года працавала ў Навукова-даследчым інстытуце аховы раслін (сучасны Інстытут аховы раслін НАН Беларусі), дзе ў 1999—2021 гадах займала пасаду загадчыка лабараторыі энтамалогііТрепашко Людмила Ивановна (04.02.1946 — 15.09.2021) // Інстытут аховы раслін НАН Беларусі.
Навуковая і грамадская дзейнасць Л. І. Трапашка аўтар навуковых прац па праблемах прагназавання феналогіі развіцця збожжавых культур, разліку эколага-эканамічных парогаў шкоднасці асноўных фітафагаў. Займалася даследаваннямі па біялагічным абгрунтаванні сістэмы абароны насенных пасеваў шматгадовых злакавых траў на меліяраваных глебах Беларускага Палесся. Прапанавала канцэпцыю, методыку і інтэгральныя паказчыкі экалагічнай бяспекі тэхналогій аховы раслін. Пад яе кіраўніцтвам выконваліся сумесныя фундаментальныя даследаванні з Каліфарнійскім універсітэтам у Дэйвісе, Інстытутам кукурузы Сербіі і Чарнагорыі, Літоўскім інстытутам земляробства, Польскім інстытутам біялогіі і аховы навакольнага асяроддзя.
Займала пасады старшыні камісій па абароне дысертацый пры Інстытуце мікрабіялогіі НАН Беларусі, віцэ-старшыні Энтамалагічнага таварыства Беларусі, была членам экспертнага савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў у галіне аграрных навук, галоўным рэдактарам зборніка навуковых прац «Охрана растений», членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Земледелие и охрана растений».
Л. І. Трапашка з’яўляецца аўтарам 152 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій. 21 праца на замежных мовах апублікавана за мяжой у рэфератыўных часопісах.
Сярод апублікаванага: Защита сельскохозяйственных растений при интенсивной технологии возделывания — Мн.: Ураджай, 1989. — 238, c.; Краткосрочный прогноз фенологии растений, численности и вредоносности фитофагов на яровых зерновых культурах — Мн., 1999; Трепашко Л. И., Быковская А. В. Защита кукурузы от стеблевого мотылька при изменении вредоносности и расширении его ареала на территории Беларуси // Земледелие и защита растений, № 3, 2019; Справочник вредителей запасов / Институт защиты растений, Лаборатория энтомологии; [под ред. Е. В. Бречко, Л. И. Трепашко] — Минск : Журнал «Белорусское сельское хозяйство», 2021. — 37 с. — цв. ил.
Крыніцы
Літаратура
— С. 261—262.
Спасылкі Трепашко Людмила Ивановна (04.02.1946 — 15.09.2021) // Інстытут аховы раслін НАН Беларусі Памяти Людмилы Ивановны Трепашко // Вестник защиты растений, 2021, 104(3), с. 171—172. Светлой памяти Трепашко Людмилы Ивановны // Земледелие и растениеводство. 2021;(5):52. Трепашко Людмила Ивановна // База патентов Беларуси
Катэгорыя:Аграномы СССР Катэгорыя:Аграномы Беларусі Катэгорыя:Энтамолагі СССР Катэгорыя:Энтамолагі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі