У гэтым спісе прадстаўлены пералік персон, памерлых у 1991 годзе.
Студзень
5 студзеня: Вячаслаў Васільевіч Грыднёў (92) — савецкі разведчык, генерал-маёр КДБ СССР. 7 студзеня: Кандрат Крапіва (94) — беларускі пісьменнік, паэт, сатырык, драматург, Народны пісьменнік Беларусі (1956).
Люты 9 лютага: Аркадзь Бейнусавіч Мігдал (79) — савецкі фізік-тэарэтык, акадэмік АН СССР (1966).
Сакавік 2 сакавіка: Серж Генсбур (62) — французскі паэт, кампазітар, аўтар і выканаўца песень, акцёр, кінарэжысёр і кінасцэнарыст.
Красавік 23 красавіка: Дзмітрый Касмовіч (81) — палітычны і грамадcкі дзеяч беларускай эміграцыі.
Май 21 мая: Раджыў Гандзі (46) — Прэм’ер-міністр Індыі (1984—1989).
Чэрвень 15 чэрвеня: Артур Льюіс (76) — англійскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1979).
Ліпень 7 ліпеня: Міхаіл Міхайлавіч Рудкоўскі (55) — беларускі паэт і перакладчык. 12 ліпеня: Аляксандр Фаміч Коршунаў (67) — беларускі літаратуразнавец. 25 ліпеня: Рыгор Восіпавіч Няхай (76) — беларускі пісьменнік.
Жнівень 22 жніўня: Барыс Карлавіч Пуга (54) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, Міністр унутраных спраў СССР (1990—1991).
Верасень 30 верасня: Эльза Маазік (83) — эстонская оперная спявачка (сапрана), Народная артыстка Эстонскай ССР (1952).
Кастрычнік 8 кастрычніка: Зоська Верас (99) — беларуская пісьменніца і грамадскі дзеяч. 9 кастрычніка: Іван Фролавіч Клімаў (88) — беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.
Лістапад 18 лістапада: Густаў Гусак (78) — Прэзідэнт Чэхаславакіі (1975—1989).
Снежань 1 снежня: Пётр Іванавіч Пачанчук (37) — беларускі спартсмен, сярэбраны прызёр ХХII Алімпійскіх гульняў (1980).
Крыніцы
1991