Канстанцін Васілевіч Шавель (—Известные люди Узденщины) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1972).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Кухцічы (зараз ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Вучыўся ў школе ў СямёнавічахЗнаменитые выпусники // Сайт Сямёнавіцкай базавай школы Уздзенскага раёна. Скончыў курсы трактарыстаў і працаваў на Пагранічнай машына-трактарнай станцыі ў Кухцічах. У 1951 годзе К. Шавель быў прызваны ў Савецкую Армію. Службу праходзіў на Балтыйскім флоце. Пасля звальнення ў запас у 1954 годзе вярнуўся на працу трактарыстам на Пагранічную МТС, а пасля скасавання сістэмы МТС працаваў на розных участках сельскагаспадарчай вытворчасці ў калгасе «Перамога» (з 1962 года «Усход») у Кульцічах, кіраваў механізаваным звяном.

К. В. Шавель прымаў удзел у грамадска-палітычным жыцці. У 1971—1975 гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання і членам яго Пастаяннага камітэта па сельскай гаспадарцы. Таксама быў членам Уздзенскага раённага камітэта КПБ. Дэлегат XXVI з’езда КПСС.

Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (1972) Ордэн Леніна (1972) Ордэн Дружбы народаў (1981) Ордэн «Знак Пашаны» (1971) Медалі, у тым ліку медалі ВДНГ СССР

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Известные люди Узденщины // Сайт Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта Виктор Соболевский В поле проще, чем в президиумах… Как герой Социалистического Труда Константин Шавель совмещал работу с общественными обязанностями // Газета «Чырвоная Зорка»

Катэгорыя:Механізатары Катэгорыя:Постаці беларускага земляробства