«Сідхартха» () — раман пісьменніка Германа Гесэ, упершыню апублікаваны ў 1922 годзе. На беларускай мове ўпершыню выдадзены ў перакладзе А.Арашонка ў 2007 годзеГесэ, Г. Сідхартха / Герман Гесэ; пер. з ням. мовы. А. Арашонак. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2007. — 100 с. ISBN 978-985-6800-36-1.

Сюжэт Дзеянне кнігі адбываецца ў старажытнай Індыі. У рамане апісваецца жыццё брахмана Сідхартхі ад дзяцінства да смерці, яго пошукі сябе і духоўны рост. Галоўны герой паслядоўна праходзіць этапы вучобы ў бацькоўскім доме, падарожжа з аскетамі-саманамі, зносіны з Будай, знаёмства з гетэрай Камалай і багатага жыцця сярод простых людзей, адмовы ад мірскіх дабротаў і дажывання да старасці. Рака, дзе ён працуе паромшчыкам і нарэшце знаходзіць гармонію ў жыцці.

Дзеючыя асобы Сідхартха — галоўны герой, брахман Гавінда — паслядоўнік Буды Бацька Сідхартхі Саманы — вандроўныя паслядоўнікі жорсткага аскетызму, якія вучаць Сідхартху, што ўтаймаванне сваіх жаданняў вядзе да прасвятлення Гаўтама — Буда, вучэнне якога адмаўляе галоўны герой Камала — куртызанка, якая вучыць Сідхартху мастацтву пачуццёвага задавальнення, маці яго сына Камасвамі — гандляр, які вучыць галоўнага героя зарабляць грошы Вазудэва — паромшчык, духоўны настаўнік Сідхартхі Малады Сідхартха — сын Сідхартхі і Камалы, які некаторы час жыве з бацькам

Экранізацыі У 1972 годзе раман быў экранізаваны пад назвай «Siddhartha». Рэжысёрам фільма выступіў малавядомы амерыканскі рэжысёр Конрад Рукс. Здымкі праходзілі ў Індыі. Галоўную ролю выканаў Шашы Капур. Нягледзячы на тое, што фільм атрымаў прыязныя водгукі крытыкаў, ён не меў камерцыйнага поспеху.

Крыніцы

Катэгорыя:Кнігі 1922 года Катэгорыя:Раманы Германа Гесэ Катэгорыя:Раманы на нямецкай мове