Чырвоны ЛогРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 182). (; да 30 ліпеня 1964 года — Крыжовы Лог) — скасаваная вёска ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіў у склад Дзям’янкаўскага сельсавета.
У сувязі з радыяцыйным забруджваннем у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (9 сем'яў) пераселены ў чыстыя месцы.
Геаграфія
Размяшчэнне За 33 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Добруш (на лініі Гомель — Унеча), 61 км ад Гомеля, 2 км ад мяжы з Расіяй.
Транспартная сістэма Транспартная сувязь па прасёлкавай, затым па аўтамабільнай дарозе Дзям'янкі—Добруш. Планіроўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны ў пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе ў Старазакружскім сельсавеце Веткаўскага раёна Гомельскай акругі. Побач быў аднайменны хутар. З 1965 года ў складзе Кругоўскага сельсавета Добрушскага раёнаРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 сакавіка і 8 красавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У верасні 1943 года акупанты спалілі 45 двароў. Уваходзіў у склад калгаса «Юбілейны» (), цэнтр — вёска Марозаўка.
У 2005 годзе вёска Чырвоны Лог выключана з дадзеных па ўліку і рэгістрацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак як фактычна неіснуючы населены пункт.
Насельніцтва
Колькасць
1990-я — жыхары (9 сем'яў) пераселены.
Дынаміка
1926 год — 24 двары, 146 жыхароў; на хутары 2 гаспадаркі, 9 жыхароў. 1940 год — 48 двароў, 164 жыхары. 1990-я — жыхары (9 сем'яў) пераселены.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі