Перспектыўны авіяцыйны комплекс далёкай авіяцыі (ПАК ДА, Пасланнік, завадское абазначэнне: «выраб 80») — праект расійскага стратэгічнага бамбардзіроўшчыка-ракетаносца новага пакалення, які распрацоўваецца кампаніяй ПАТ «Тупалеў». Праект не з’яўляецца развіццём або мадэрнізацыяй ужо існуючых машын, а ўяўляе сабой новы лятальны апарат.

Работы па прапрацоўцы канцэпцыі дадзенага вырабу пачаліся ў 2009 годзе, першы палёт у цяперашні час мяркуецца ажыццявіць у 2025-2026 гадах, серыйную вытворчасць пачаць у 2028-2029 гадах. У будучыні ПАК ДА павінен часткова замяніць самалёты далёкай (стратэгічнай) авіяцыі Ту-95, якія стаяць на ўзбраенні расійскіх ВКС, і часткова ўзяць на сябе функцыі Ту-160 і Ту-22М3.

Гісторыя У жніўні 2009 года паміж Мінабароны Расіі і кампаніяй «Тупалеў» быў падпісаны кантракт на правядзенне НДВКП па стварэнні ПАКДА тэрмінам на 3 гады. Па заявах генеральнага канструктара кампаніі «Тупалеў» Ігара Шаўчука:Гэта павінен быць прынцыпова новы лятальны апарат, ён будзе грунтавацца на канцэптуальна новых рашэннях, якія дазволяць на мяжы 2020 года быць канкурэнтаздольнымі ў гэтай галіне.Патрабавалася прапрацаваць шэраг пытанняў у галіне аэрадынамікі, трываласці, новых матэрыялаў і тэхналогій (у прыватнасці тэхналогіі для гіпергукавых палётаў) якія дапамогуць у будучым зрабіць лятальныя апараты на іх аснове. У выпадку поспеху пры НДВКП было запланавана пачаць працы па стварэнні перспектыўнага комплекса.

У жніўні 2012 года было абвешчана, што папярэдні праект ПАК ДА ўжо завершаны і зацверджаны, і пачынаюцца доследна-канструктарскія работы па ім. Праект самалёта быў зацверджаны ў сакавіку 2013 года. З некалькіх перспектыўных варыянтаў быў выбраны дагукавы самалёт-невідзімка са схемай лятаючае крыло. Рэалізацыю праекта ПАК ДА была аддана ў КБ Тупалева, яны павінны былі скончыць працы па ТТХ ПАК ДА, і ў пачатку 2014 года прадставіць бюджэт навукова-даследчых работ. Было вырашана для прыцягваць прац прадпрыемствы «Аб'яднанай авіябудаўнічай карпарацыі». Першы палёт бамбардзіроўшчыка планаваўся ў 2019 годзе, выпуск серыйных машын у 2020 годзе, паступленне на ўзбраенне ў 2023-2025 гадах.

Праект бамбардзіроўшчыка быў завершаны ў красавіку 2014 года.

У 2014 года стала вядома, што рухавікі будзе распрацоўваць Самарскае ОАО "Кузнецов", а ў лютым 2015 года - што распрацоўку сістэм РЭБ вядзе Канцэрн "Радыёэлектронныя тэхналогіі", ён жа распрацоўшчык радараў (праект радара разлічвалася скончыць ў 2016 годзе).

У маі 2015 года Мінабароны РФ прыняло рашэнне аднавіць вытворчасць бамбардзіроўшчыкаў Ту-160 у мадэрнізаваным варыянце, і ўлічваючы эканамічныя рэаліі, завяршэнне распрацоўкі бамбардзіроўшчыка новага пакалення ПАК ДА пераносілася на больш позні тэрмін. У снежні 2025 года замкомандуючага дальняй авіяцыяй ВКС РФ А.Канавалаў называў новыя скарэктаваныя срокі: першы палёт у 2020-2021 гадах, паступленне на ўзбраенне ў 2024-2025 гадах.

Між тым у ліпені 2015 года гендырэктар «Аб'яднанай рухавікабудаўнічай карпарацыі» Уладзіслаў Масалоў, на авіясалоне Paris Air Show-2015 расказаў пра пачатак стэндавых выпрабабаванняў рухавікоў для ПАК ДА.

У пачатку 2017 года распрацоўваўся праект Дзяржаўнай праграмы ўзбраенняў РФ на 2018-2025 гады, пры яго абмеркаванні ў некаторых экспертаў узнікалі пытанні аб неабходнасці далейшай распрацоўцы бамбардзіроўшчыка ПАК ДА (прынамсі ў дадзены момант). Перспектыва будаўніцтва мадэрнізаваных Ту-160М2 выглядала больш перспектыўнай, а ствараць паралельна 2 бамбардзіроўшчыка са сходнымі мэтамі занадта дарагой ідэяй, і ад ідэй запуска ў серыйную вытворчасць ПАК ДА траба адказацца да моманту калі не спатрэбіцца замяніць ТУ-160. У красавіку 2017 замміністра абароны РФ Ю. Барысаў падчас наведвання Казанскага авіязавода заявіў, што разлічвае на першы вылет у раёне 2025-2026 года і пачатак серыйнай вытворчасці — 2028-2029 год. У гэты ж час у СМІ пачалі з'яўляцца чуткі пра тое, што некалькі поўнапамерных макетаў ПАК ДА гатовыя, і выкарыстоўваецца для канструктарскіх мэт.

14 лютага 2019 года распрацоўшчыкі і заказчыкі зацвердзілі канчатковы эскіз ПАК ДА. Узгоднены неабходныя характарыстыкі самалёта. Як паведамілі ў расійскім АПК: падпісаныя ўсе кантрактныя дакументы, неабходныя для вытворчасці ўзораў. У жніўні 2019 года зацверджаны тэхпатрабаванні і пачаты падрыхтоўчыя этапы праектавання. Тады ж намеснік міністра абароны РФ Юрый Барысаў заявіў, што першы палёт адбудзецца ў 2025-2026 гадах, а пачатак серыйнай вытворчасці ПАК ДА намечана на 2028-2029 гады.

У 2020 годзе пачалася зборка першых вопытных узораў бамбардзіроўшчыка пятага пакалення для наземных і статычных выпрабаванняў.

У пачатку 2021 года стала вядома, што самалёт зможа ўжываць шырокі спектр ракет паветра – паветра і кіраваць групамі беспілотных лятальных апаратаў. Асноўнае прызначэнне - незаўважаным прарвацца праз перадавыя варожыя сістэмы СПА, і выканаць задачы ў глыбокім тыле. Таксама застаецца магчымасць запуску дальнабойнай зброі без заходу ў зону дзеяння СПА суперніка.

Аднак па стане на 2025 год распрацоўка кампанентаў ПАК ДА ішла павольней планаў з-за не названых тэхнічных праблем. Асобныя крыніцы сталі пісаць пра патрэбу раскансервацыі (з наступнай мадэрнізацыяй) некаторай колькасці бамбардзіроўшчыкаў Ту-22М3 у выпадку калі праграма стварэння ПАК ДА і далей будзе ісці марудна.

Зноскі

Катэгорыя:Самалёты Тупалева