«Малады Папа» () — англамоўны італьяна-іспана-французскі серыял 2016 года рэжысёра Паала Сарэнціна. Галоўныя ролі выканалі Джуд Лоу і Даян Кітан.

Сусветная прэм’ера «Маладога Папы» адбылася 3 верасня 2016 года на 73-м Венецыянскім міжнародным кінафестывалі, дзе першыя два эпізоды былі паказаны па-за конкурсам, упершыню ў гісторыі фестывалю, калі тэлесерыял стаў часткай праграмы. Прэм’ера серыяла на тэлебачанні адбылася 21 кастрычніка 2016 года на Sky Atlantic у Італіі.

14 ліпеня 2017 года серыял атрымаў дзве намінацыі на прэмію «Эмі», стаўшы першым італьянскім тэлесерыялам, намінаваным на гэту прэмію.

Сюжэт Гісторыя італаамерыканца Лэні Белардо, абранага Папам Рымскім Піем XIII (не блытаць з аднайменным антыпапам). Лэні — складаны чалавек, які паводзіць сябе эксцэнтрычна, і дзеянні яго на пасадзе Папы прадбачыць не вось так проста, таму кардыналы плятуць супраць яго інтрыгі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Тэлесерыялы на італьянскай мове Катэгорыя:Тэлесерыялы на іспанскай мове Катэгорыя:Тэлесерыялы 2016 года Катэгорыя:Фільмы Паала Сарэнціна