Ка́пскія го́ры — горы ў ПАР, на крайнім поўдні Афрыкі, якія працягнуліся ад ракі Уліфантс да горада Порт-Элізабэт.

Горная сістэма складаецца з некалькіх паралельных хрыбтоў, сярод якіх вылучаюцца Кедравыя горы, хрыбты Лангеберг, Свартберг, Пікетберг, Кадэльберг і інш. Вышэйшым пунктам з’яўляецца гара Севенвікспуртпік (2326 м). Капскія горы сфармаваліся ў верхнім палеазоі. Іх з’яўленне звязана з утварэннем протакантынента Пангея ў познім карбоне і пермскім перыядзе. Знешні выгляд гор вызначаецца спалучэннем скальных масіваў з кварцытаў і пясчанікаў і далін, утвораных гліністымі сланцамі ў чацвярцічным перыядзе.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Горы ПАР Катэгорыя:Горныя сістэмы Афрыкі