Арцём Мікалаевіч Курэнь (нар. , г. Мінск) — беларускі акцёр.

Біяграфія Нарадзіўся 23 жніўня 1991 года ў Мінску. У 2013 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (курс М. М. Кірычэнкі) па спецыяльнасці «акцёр драматычнага тэатра і кіно».

З 2013 года працаваў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

19 кастрычніка стала вядома пра затрыманне найбольш вядомых акцёраў тэатра — Максіма Брагінца, Змітра Давідовіча і Арцёма Курэня. Іх асудзілі да адміністрацыйнага арышту за быццам бы «дробнае хуліганства» па артыкуле 19.1 КаАП і пасля звольнілі з РТБД.

Творчасць

Ролі ў тэатры Ролі ў РТБД «Вар’ятка» Н. Птушкінай (пастаноўка Таццяны Траяновіч) — Ён «Вецер шуміць у таполях» Ж. Сіблейраса (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Рэне «Забалоцце» Я. Карняга і К. Аверкавай (рэжысёр — Яўген Карняг) «Калека з вострава Інішман» М. Мак-Донаха (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Калека Білі «Камень дурасці» К. Сцешыка (пастаноўка Дзмітрыя Зіміна) — Алег «Карней» па матывах твораў У. Караткевіча (пастаноўка Алены Зміцер) - Янка «Махляры» М. Гогаля (пастаноўка Сяргея Фядотава) — Глоў Міхал Аляксандравіч «Паляванне на сябе» па матывах п’есы А. Вампілава (рэжысёр — Стас Жыркоў) — Кузакоў «Пачупкі» Я. Карняга і К. Аверкавай (рэжысёр — Яўген Карняг) «Шлюб з ветрам» К. Аверкавай і Я. Карняга (рэжысёр — Яўген Карняг) — Жаніх «А мне не сорамна!..» Л. Усцінава (пастаноўка Кацярыны Аверкавай) — Бабёр «Гісторыя двух сабак» Я. Конева (пастаноўка Святланы Навуменка) — Дзяніс Сяргеевіч «Бетон» (аўтар і рэжысёр — Яўген Карняг) «Профіт» па матывах «Даходнага месца» А. Астроўскага (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Жадаў «Кар’ера доктара Рауса» В. Марціновіча (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) - Доктар «Сірожа» Ю. Чарняўскай (рэжысёр — Аляксандр Гарцуеў) — Міша (1980) «Сіндром Медэі» Ю. Чарняўскай (рэжысёр Кацярына Аверкава) «Пелікан» А. Стрындберга (рэжысёр — Аляксандр Гарцуеў) — Сын «Ліфт» Ю. Чарняўскай (рэжысёр Галіны Чарнабаева) — Андрэй «Наш Караткевіч» В. Куставай і В. Дранько-Майсюка (пастаноўка Васіля Дранько-Майсюка) «Білет на брэсцкі цягнік» В. Каралёва (пастаноўка А. Гарцуева) — Вадзім «Гендарныя выкрунтасы» А. Курэйчыка (пастаноўка А. Гарцуева) — Бібліятэкар «Пакуты ад здаровага сэнсу» С. Рубэ (рэжысёр А. Гарцуеў) — Маскі «Любоў людзей» Дз. Багаслаўскага (пастаноўка А. Гарцуева) — Коля «Мабыць?» (пастаноўка А. Марчанкі) «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы (пастаноўка А. Гарцуева) — Данілка «Адвечная песня» Я. Купалы (рэжысёр С. Кавальчык) — Селянін «Усе мышы любяць цырк» (аўтар і рэжысёр В. Буслаева) — Шустрык «Фінт-Круазэ» (пастаноўка С. Навуменка) — Маргарыта Адольфаўна і Мікалай Фёдаравіч «Кантракт» (пастаноўка А. Гарцуева) — Ральф

Ролі ў Цэнтры візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «Арт-Карпарэйшн» «Опіум» В. Каралёва (пастаноўка Аляксандра Марчанкі) — Андрэй «З вучылішча» А.Іванова (пастаноўка Аляксандра Марчанкі) — Сережа «Мой первый раз» (пастаноўка А. Марчанкі) — (Альфа-театр)

Узнагароды Узнагароджаны спецыяльным дыпломам у намінацыі «Дэбют» за ролю Данілкі ў спектаклі «Раскіданае гняздо» на фестывалі «М@RT-кантакт-2014». «Лепшая мужчынская роля» на V Міжнародным фестывалі Марціна Мак-Донаха (Перм, 2022) за ролю Калекі Білі ў спектаклі «Калека з вострава Інішман».

Сям'я У шлюбе з актрысай Ганнай Семяняка мае сына.

Крыніцы

Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі