Ганна Іванаўна Бабінава () — прадзільшчыца прадзільна-ткацкай фабрыкі «Аўдэяс» Міністэрства тэкстыльнай прамысловасці Літоўскай ССР, гор. Вільнюс, поўны кавалер ордэна Працоўнай Славы (1986).
Біяграфія Нарадзілася 29 ліпеня 1944 года ў н. п. Варона Астравецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Полька. У дзяцінстве пераехала ў Вільню.
У 1964 годзе скончыла сярэднюю школу. У апошніх класах школы пачала працоўную дзейнасць, працавала санітаркай першай клінічнай бальніцы, кандуктарам аўтобуснага парка.
У 1964 годзе паступіла на прадзільна-ткацкую фабрыку «Аўдэяс», за кароткі час авалодала прафесіяй прадзільшчыцы. З часам стала высокакваліфікаванай работніцай, прадзільшчыцай 5-га разраду. Выпускала прадукцыю толькі першага гатунку. Абслугоўвала 2385 верацеі пры тыпавой пражы 1140 верацеі. Фактычная прадукцыйнасць працы складала 38,1 кг/гадзіну пры тыпавой прадукцыйнасці 15 кг/гадзіну.
Указамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 красавіка 1975 года і 17 сакавіка 1981 года ўзнагароджана ордэнамі Працоўнай Славы 3-й і 2-й ступеняў.
Заданне 11-й пяцігодкі выканала за 10 гадоў і шэсць месяцаў, дадаткова да задання выпрацавала 156,2 тоны пражы. Толькі за гэтую пяцігодку падала 7 рацыяналізатарскіх прапаноў, ад укараненні якіх атрыманы эканамічны эфект у суме 8,2 тыс. рублёў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 мая 1986 года за поспехі, дасягнутыя ў выкананні заданняў адзінаццатай пяцігодкі і сацыялістычных абавязацельстваў, узнагароджана ордэнам Працоўнай Славы 1-й ступені. Стала поўным кавалерам ордэна Славы.
За перыяд працы на фабрыцы да 1986 годзе навучыла сваёй прафесіі 31 маладую работніцу, якія з’яўляліся перадавікамі вытворчасці.
Член КПСС з 1976 года. Была дэлегатам 19-га з’езда Кампартыі Літвы. З’яўлялася членам Літоўскага рэспубліканскага камітэта абароны міру.
Жыла ў Вільні.
Літаратура Статья «Труженица» в газете Вечерний Николаев № 12 от 1 февраля 2018 года (автор — кандидат исторических наук Евгений Горбуров).
Катэгорыя:Постаці Літвы Катэгорыя:Дэлегаты XXVII з’езда КПСС Катэгорыя:Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ Катэгорыя:Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы» Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»