Аляксандр Аляксандравіч Малабіцкі (нар. 25 красавіка 1977, г. Жлобін) — беларускі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Біяграфія Нарадзіўся 25 красавіка 1977 года ў г. Жлобіне Гомельскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту па спецыяльнасці «Тэхналогія і абсталяванне высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі матэрыялаў»; Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога па спецыяльнасці «Металургічныя працэсы і матэрыялаапрацоўка»; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Камунікацыя ў сферы грамадскіх сувязей».

Працаваў памочнікам майстра, начальнікам змены рамонтна-механічнага цэха, майстрам вытворчага навучання ў навучальным цэнтры, інжынерам 2-й катэгорыі, інжынерам 1-й катэгорыі аддзела развіцця і ацэнкі дзейнасці персаналу, намеснікам начальніка, начальнікам аддзела інфармацыі, ідэалогіі і развіцця персаналу Беларускага металургічнага завода.

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Жлобінскай акругі № 40. Член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы.

Сям’я Жанаты, мае двух сыноў.

Крыніцы

Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання