Аляксандра Мікалаеўна Міхеенка (нар. 9 мая 1971, г. Касцюковічы, Магілёўская вобласць) — беларускі службовец, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія Нарадзілася 9 мая 1971 года ў г. Касцюковічы Магілёўскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчай дзейнасці»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».
Працоўную дзейнасць пачала ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы Касцюковіцкага райвыканкама. Працавала старшынёй фінансавага аддзела, намеснікам, першым намеснікам старшыні Клімавіцкага райвыканкама; старшынёй Чэрыкаўскага райвыканкама; старшынёй Касцюковіцкага райвыканкама.
Член Беларускай партыі «Белая Русь».
У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Быхаўскай акругі № 81. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах.
Узнагароды Узнагароджана медалём «За бездакорную службу» III ступені.
Сям’я Замужам, мае дваіх дзяцей.
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання