«Клініка» (Scrubs даслоўна перакладаецца як аперацыйная вопратка медыка, скарачэнне ад scrub suit ) — амерыканскі камедыйна-драматычны тэлесерыял, прысвечаны працы і жыццю маладых урачоў.

Прэм’ера серыяла адбылася 2 кастрычніка 2001 года. Прэм’ера апошняга, дзевятага, сезона серыяла адбылася 1 снежня 2009 года. У дзявятым сезоне змяніліся месца дзеяння серыяла і шэраг галоўных герояў. Сезон складаўся з 13 серый, яго паказ завяршыўся 17 сакавіка 2010 года.

Scrubs быў намінаваны на мноства розных узнагарод, у тым ліку 17 прэмій «Эмі» (з двума перамогамі), у такіх катэгорыях, як кастынг, аператарская праца, рэжысура, мантаж і сцэнарый. Чацвёрты сезон прынёс серыялу першую намінацыю на званне «Найлепшы камедыйны серыял». Серыял атрымаў прэмію Пібадзі ў 2006 годзе.

Сюжэт Адвучыўшыся чатыры гады ў медыцынскай школе, Джон Дорыян прыходзіць працаваць інтэрнам у клініку. Разам з ім тут жа будзе прымяняць атрыманыя веды і яго найлепшы сябар з часоў каледжа Крыс Цёрк. Маладыя спецыялісты, якія не маюць вопыту практычнай работы, адразу ж паглыбляюцца ў хаатычны свет жыцця бальніцы...

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Тэлесерыялы 2001 года Катэгорыя:Драматычныя тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Тэлесерыялы адноўлены пасля закрыцця