За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Кобрынскага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.

Самыя масавыя забойствы адбыліся ў Кобрыне, вёсках Дзівін, Гарадзец (269 чалавек), Патрыкі (200 чалавек), Павіцце (57 чалавек), Імяніны (180 чалавек) і іншых.

Ажыццяўляючы палітыку юдэнфрай, нацысты прыкладалі любыя намаганні для вышуквання, злову і забойства нават асобных прадстаўнікоў народа. Некаторыя з гэтых выпадкаў задакументаваныя — напрыклад, былі высочаныя і забітыя 3 чалавекі каля вёскі Закалнечча, 3 каля вёскі Балота, 2 пры дарозе Хабовічы—Кобрын.

Увесну 1944 года немцы, спрабуючы схаваць доказы сваіх злачынстваў, прымушалі ваеннапалонных раскопваць магілы забітых яўрэяў ля Дзівінскай шашы і спальваць іх астанкі. Гэта працягвалася некалькі тыдняў, пасля чаго ваеннапалонных таксама забілі і спалілі.

Немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 4 гета: Гарадзецкае (да 26 ліпеня 1942 годзе, забітыя 269 чалавек), Дзівінскае (кастрычнік 1941Государственный архив Российской Федерации (ГАРФ). — фонд 7021, опись 83, дело 13, лист 5Государственный архив Брестской области (ГАБО), — фонд 514, опись 1, дело 125, листы 2, 10; — канец лета 1942, загінулі 1450 чалавек), два кобрынскіх (жнівень 1941 — 14 кастрычніка 1942, забітыя каля 3500 чалавек).

У Кобрынскім раёне тры чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Чырук (Марчук) ВольгаЯд Вашем. История спасения. Чирун Ольга , Назарук Ганна і ІосіфЯд Вашем. История спасения. Назарук Анна и Иосиф.

Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Гарадцы, у Дзівіне, ля Дзівінскай шашы на месцы расстрэлаў, у Кобрыне.

Крыніцы

Літаратура

Кобрынскі раён Катэгорыя:Гісторыя Кобрынскага раёна