За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Пінскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.

Масавыя забойствы яўрэяў у раёне адбыліся ў Пінску, Лагішыне, Пагосце-Загародскім, Пасянічах, у вёсках Іванікі (цяпер у межах вёскі Пасянічы) — не менш за 251 чалавек, Грыўковічы, Сакалоўка, Дубае, Кончыцы, Мокрая Дуброва, Лемяшэвічы, Велясніца, Цвярдоўка, Парахонск, Парэчча, Завідчыцы, Вохава, Каладзеевічы, Кашэвічы, Малы Халажын, Багушэва, Бярозавічы (у мінулым вёска Паршэвічы), Выжлавічы, Паняцічы, Гарадзішча, Пачапава, Гальцы, Качановічы, Колба, Марозавічы, Вешня, Остраў, Жолкіна, Ладараж, Ласіцк, Парэ, Жабчыцы, Залессе, Казляковічы (цяпер у межах Пінска), Чарнеевічы, Бакінічы, Сошна, Вялікія Дзіковічы, Жыдча, Невель, Стайкі, Хойна і іншых.

У вёсцы Дабраслаўка ў пачатку жніўня 1941 года карнікі арыштавалі яўрэйскую сям’ю (5 чалавек) і мясцовых актывістаў (6 чалавек), якіх выдаў мясцовы стараста Аляксей Зянкавец (пасля вайны жыў і памёр у Аўстраліі). Іх трымалі ў хляве і расстралялі за вёскай. Актывістаў затым пахавалі сваякі на мясцовых могілках, а яўрэяў — за агароджайА. Литвин. Убийцы // «Беларусь сегодня», 03.12.2003. .

Немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 3 гета: Пінскае (лета 1941 — 28 кастрычніка 1942, загінула больш за чалавек), Пагост-Загародскае (канец 1941 — 15 жніўня 1942, забітыя каля 1200 чалавек), Лагішынскае (існавала да жніўня (верасня) 1941 (1942), загінула ад 300 да 1605 чалавек).

На Піншчыне 13 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Махайская (Біліцкая) Барбара, Дахмацкая Аляксандра, Яноўская (Дахмацкая) Яніна, Дзергач Уладзімір і ДоньяЯд Вашем. История спасения. Дергач Владимир и Донья, Грамыка Марыя, Каспяровіч Юльян і МарыяЯд Вашем. История спасения. Касперович Юлиан и Мария , Круль Гюнтэр, Камар Канстанцін і Марыя, Буката Канстанцін і Вольга.

Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Пінску, Пагосце-Загародскім і Лагішыне.

Крыніцы

Літаратура

Пінскі раён Катэгорыя:Гісторыя Пінскага раёна