За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Бешанковіцкага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 4 гета: у Бешанковічах (лета 1941 — люты 1943, забітыя каля 2900 чалавек) у Слабадзе (пачатак жніўня 1941 — кастрычнік 1942, закатаваныя і забітыя каля 400 чалавек) у Астроўне (19 ліпеня 1941 — 30 верасня 1941, былі забітыя больш за 300 чалавек) ва Уле (снежань 1941 — восень 1942, забітыя сотні чалавек)
У Бешанковіцкім раёне 2 чалавекі — муж і жонка Перагуд Мікалай і Ганна — былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага музея Катастрофы і гераізму яўрэйскага народа «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны» (пастанова № 751) — за выратаванне сям’і Нямцовых у БешанковічахГазета «Народнае слова» «Чужого горя не бывает», февраль 1998 годаЕ. Юдовин. Некогда думать, надо спасать Яд Вашем. История спасения. Перегуд Николай и Анна .
Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Бешанковічах, Слабадзе, АстроўнеА. Шульман. Жить и помнить і УлеА. Шульман. Городок на берегу рек Улла. Воспоминания Алуф (Розенблюм) Евгении Григорьевны .
Крыніцы
Бешанковіцкі раён Катэгорыя:Гісторыя Бешанковіцкага раёна