Ева Грэн, таксама вядомая як Эва Грэн (, ) — французская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання, мадэль.

Маці — Марлен Жабер. Акцёрскую кар’еру Ева Грэн пачынала ў тэатры, потым адбыўся яе кінадэбют у драме Бернарда Берталучы «The Dreamers» (Летуценнікі), 2003. Сусветную вядомасць атрымала, згуляўшы ролю Сібілы, каралевы Іерусаліма ў гістарычным эпасе Рыдлі Скота «Kingdom of Heaven» (Царства Нябеснае) і дзяўчыну Джэймса Бонда Веспер Лінд у баявіку «Casino Royale» (Казіно «Раяль») (2006).

З 2006 года Грэн здымаецца ў незалежным кіно: «Cracks» (Трэшчыны), 2009, «Womb» (Улонне"), 2010 і «Perfect Sense», 2011 г. Яна з’явілася ў тэлесерыяле «Камелот» (2011), а таксама ў шырокаэкраннай адаптацыі Ціма Бёртана «Dark Shadows» (Змрочныя цені), 2012. У 2014 годзе яна выканала ролі Артэмісіі ў «300: Rise of an Empire» (300 спартанцаў: Росквіт імперыі) і Эвы Лорд у сіквеле Фрэнка Мілера і Роберта Радрыгеса «Sin City: A Dame to Kill For» (Горад грахоў 2). Таксама знялася ў фільме «Miss Peregrine’s Home for Peculiar Children» (Дом дзіўных дзяцей міс Пярэгрын), 2016 г. рэжысёра Ціма Бёртана.

Згуляная ёю роля Ванэсы Айвз у драматычным серыяле канала Showtime «Penny Dreadful» (Страшныя казкі, 2014—2016) прынесла ёй намінацыю на прэмію «Залаты Глобус» за найлепшую жаночую ролю ў драматычным тэлесерыяле на 73-й цырымоніі ўручэння прэміі.

У 2007 годзе Ева Грэн была ўдастоена спецыяльнай узнагароды BAFTA ў намінацыі «Узыходзячая зорка». Увесну 2018 года Грэн стала кавалерам ордэна Мастацтваў і літаратуры, які яна атрымала ад міністэрства культуры Францыі. Фільмаграфія (2017) «Эйфарыя» — Эмілі Зноскі

Катэгорыя:Актрысы Францыі