Джэйкаб Бенджамін Джыленхол (}; ) — амерыканскі акцёр.

Джыленхол пачаў здымацца ў 11 гадоў. Сваю першую ролю ён сыграў у фільме «Гарадскія піжоны» (1991), пасля чаго былі невялікія ролі ў розных фільмах. Сусветнае прызнанне Джэйкаб Джыленхол атрымаў у 1999 годзе, калі на экраны выйшла біяграфічная драма «Кастрычніцкае неба», дзе ён выканаў сваю першую галоўную ролю — падлетка Хомера Хікэма. Таксама ён выканаў галоўную ролю ў карціне «Доні Дарка». З гэтага моманту маладому акцёру пачынаюць прапаноўваць ролі ў розных праектах: ён граў школьніка, які патрапіў у глабальны катаклізм у фільме-катастрофе Роланда Эмерыха «Паслязаўтра», марскога пехацінца ў фільме «Марпехі» Сэма Мендэса; у 2005 годзе выканаў ролю Джэка Твіста ў высока ацэненым кінакрытыкамі фільме Энга Лі «Гарбатая гара» і быў удастоены прэміі BAFTA і адзінай у кар’еры намінацыі на «Оскар». У далейшым атрымаў высокую пахвалу за працу ў фільмах «Задыяк», «Патруль» «Палонніцы», «Стрынгер» і «Пад покрывам ночы».

Джыленхол з’яўляецца трохразовым намінантам узнагароды Брытанскай кінаакадэміі, двухразовым намінантам на «Залаты глобус» і Прэмію Амерыканскай гільдыі кінаакцёраў, а таксама трохразовым намінантам на тэатральную прэмію «Тоні».

Зноскі

Катэгорыя:Акцёры ЗША