Парнакапы́тныя (Artiodactyla) — атрад плацэнтарных сысуноў, аб'яднаных падабенствам канструкцыі канечнасцяў. Спецыфіка палягае ў функцыянальным прымяненні двух пальцаў (трэцяга і чацвертага), паміж якімі праходзіць вось канечнасці. Гэтыя пальцы завяршаюцца арагавелымі капытамі і нясуць усю вагу цела сысуна.
Атрад парнакапытных падзяляецца на 3 падатрады, 10 сучасных сямействаў і налічвае каля 220 сучасных відаў.
Класіфікацыя падатрад няжвачныя (Suina) сямейства свінні (Suidae) (напрыклад, Афрыканскі бародавачнік) сямейства пекарыевыя(Tayassuidae) сямейства бегемотавыя (Hippopotamidae) † сямейства антракатэрыі (Anthracotherium) падатрад мазаленогія (Tylopoda) сямейства вярблюдавыя (Camelidae) падатрад жвачныя (Ruminantia) сямейства жырафавыя (Giraffidae) сямейства кабаргавыя (Moschidae) сямейства аленькавыя (Tragulidae) сямейства віларогія (Antilocapridae) сямейства аленевыя (Cervidae) сямейства пустарогія (Bovidae)
Катэгорыя:Атрады млекакормячых