«Кааператыў „Палітбюро“, ці Будзе доўгім развітанне» () ― мастацкі фільм рэжысёра Міхаіла Пташука, выпушчаны беларускай кінакампаніяй «Незалежная студыя» ў 1992 годзе. Сюжэт Прадпрымальны прыдумляе цікавы ― «Палітбюро». У кааператыве будуць прымаць удзел акцёры, падобныя да савецкіх правадыроў. Яны будуць ездзіць па гарадах і вёсках і выступаць. У кааператыў патрапілі: Чапаеў, Хрушчоў, Брэжнеў і Сталін. Публіка, якая прыходзіць на такія выступленні, ― гэта пажылыя людзі: ветэраны і героі працы. Кожны акцёр мае зносіны з народам па свайму іміджу, і звычайна аўдыторыя ўспрымае двайніка як яго прататып. Чапаева ўспрымаюць з павагай, над Хрушчовым усе пацяшаюцца, Брэжнева наогул не ўспрымаюць сур’ёзна, нават не жадаюць з ім фатаграфавацца, а на Сталіне звычайна пачынаецца істэрыя. Народ выкрыквае лозунгі, пытаецца парады. Часам бывае, што кагосьці з акцёраў просяць падхалтурыць: Чапая просяць выступіць для Чырвонай арміі, Сталіна «выпісвае» для сябе . Усё было б добра, ды толькі кааператыў пераследуюць … У ролях

Здымачная група рэжысёр — Міхаіл Пташук; прадзюсары — Валерый Крэчатаў, Барыс Святлоў, Міхаіл Пташук; cцэнарысты — Рыта Белякоўская, ; аператар — ; кампазітар — Еўжэніу Дога; мастак-пастаноўшчык — Ігар Тапілін; мастак па касцюмах — Нінэль Жыжэль; асістэнты: рэжысёра — Г. Камарова, Е. Фёдараў; аператара — В. Сярдзюк; мастака па касцюмах — Т. Пісарава; мастак-дэкаратар — Б. Банк; мастак па грыму - Таццяна Кавецкая; мантажор — Валянціна Хантэева; дырэктар карціны — Аляксей Крукоўскі. Прызы 1992: «Сярэбраны прыз» Міжнароднага кінафестывалю краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы ў Лагаве (Міхаіл Пташук); 1994: Гран-пры на (Міхаіл Пташук); 1994: Гран-Пры Міжнароднага кінафестывалю ў Бялградзе (Міхаіл Пташук); 1994: Прыз «Залаты Віцязь» за найлепшы ігравы фільм на IV МКФ славянскіх і праваслаўных народаў «Золотой Витязь» (Міхаіл Пташук); 1994: Прыз за найлепшую мужчынскую ролю на IV МКФ славянскіх і праваслаўных народаў «Золотой Витязь» (Аляксей Пятрэнка); 1995: Спецыяльны прыз журы «Залаты Голем» на МКФ у Празе (Міхаіл Пташук); 1995: Прыз кінакрытыкаў на МКФ «Лістапад» у Мінску (Міхаіл Пташук).

Крыніцы

Спасылкі

«Кооператив „Политбюро“, или Будет долгим прощание» на сайце «Энциклопедия отечественного кино»

Катэгорыя:Фільмы Міхаіла Пташука Катэгорыя:Кінакамедыі Беларусі