Марк Роберт Майкл Уолберг (; нар. , Бостан, Масачусетс, ЗША) — амерыканскі акцёр, музыкант, філантроп і фотамадэль. Двухразовы намінант на прэмію «Залаты глобус», двухразовы намінант на прэмію «Оскар» за ролю акцёра другога плана ў фільме «Адступнікі» і за фільм «Баец» у якасці прадзюсара.

Сусветнай славы дасягнуў як акцёр. Сыграў у сярэдзіне 1990-х гадоў у шэрагу малапрыкметных карцін. Прарывам у кар’еры стала галоўная роля ў драме «Ночы ў стылі бугі», шчодра адзначанай крытыкамі па ўсім свеце. Пазней былі работы ў паспяховых блокбастарах «Ідэальны шторм», «Планета малпаў», «Прабаванне па-італьянску», «Адступнікі», «Макс Пэйн», «Трансформеры: Эпоха знішчэння», «Трансформеры: Апошні рыцар», а таксама намінацыя на прэмію «Оскар» замацавалі за ім статут зоркі, а неардынарны выбар роляў у розных амплуа стварылі рэпутацыю галівудскага ўніверсала. З другой паловы 2000-х з поспехам займаецца кінапрадзюсаваннем. Сярод яго прац — тэлевізійныя хіты «Прыгажуны» і «Падпольная імперыя».

Першы гучны поспех атрымаў у пачатку 1990-х як рэпер Marky Mark.

Зноскі