«Голад» () — першы раман нарвежскага пісьменніка Кнута Гамсуна, поўнае выданне якога з’явілася ў 1890 годзе. Гэты твор, які ўключае шматлікія аўтабіяграфічныя дэталі, прынёс пісьменніку-пачаткоўцу еўрапейскую вядомасць.
На думку нарвежскага пісьменніка , гэта «першы твор у сусветнай літаратуры, дзе самасвядомасць з’яўляецца галоўным героем». Некаторыя даследчыкі лічаць «Голад» першым раманам кірунку мадэрнізм.
На беларускую мову раман пераклаў Лявон Баршчэўскі.
Сюжэт Безыменны герой, ад асобы якога вядзецца апавяданне, — бедны малады чалавек, які спрабуе зарабіць напісаннем артыкулаў у газеты. Грошай, якія ён атрымлівае за адзін артыкул, хапае толькі на некалькі дзён, а пісаць больш, чым адзін тэкст на тыдзень, у яго не атрымоўваецца, паколькі тэмы, якія ён абірае, занадта складаныя для масавага чытача. Цэлымі днямі ён бадзяецца па сталіцы ў пошуках пражытку, шакуючы навакольных сваімі паводзінамі, неадэкватнымі ад недаядання. Абставіны вымушаюць яго прадаць усе свае рэчы, аднак нават атрымаўшы невялікую суму грошай, неабходную яму, каб не памерці з голаду, ён можа аддаць іх першаму сустрэчнаму валацугу, які ўразіў яго сваёй убогасцю. На вуліцах горада ён сустракае дзіўных людзей і вядзе з імі дзіўныя размовы, абмяркоўваючы дзіўныя тэмы, напрыклад, электрычны малітоўнік, вынайдзены персідскім міністрам. Ён прыдумляе новыя словы — напрыклад, слова «Кубоа», якое на яго думку «мае велізарнае значэнне для граматыкі».
Адна з ідэй, якія несупынна пераследуюць героя, — эратычная фантазія аб цудоўнай жанчыне Ілаялі, з якой ён атаясамляе сустрэтых ім на вуліцы жанчын. Нягледзячы на складаныя абставіны, герой не здраджвае сваім прынцыпам — ён не можа пісаць кепскія тэксты і зненавідзець грамадства. Калі ён зусім апускае рукі і, здаецца, выхаду ўжо няма, ён выпадкова трапляе на прыстань і наймаецца юнгам на рускі карабель, які адпраўляецца ў далёкае плаванне.
Гісторыя стварэння Гамсун у 1880-х У пачатку 1882 года Гамсун адплыў з Брэмергафена ў ЗША, маючы пры сабе рэкамендацыйныя лісты ад вядомага пісьменніка Б’ёрнсцернэ Б’ёрнсана, будучага лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Прапрацаваўшы некаторы час на фермах , ён неўзабаве аб’яўляецца ў доме пісьменніка нарвежскага паходжання (1846—1936) у Мадысан, штат Вісконсін. Затым, як вынікае з лістоў Гамсуна, ён на некаторы час пасяляецца ў суседнім горадзе , дзе жыў яго старэйшы брат Пэр. У гэты перыяд будучы пісьменнік прымае псеўданім «Knut Hamsun» і просіць сваіх сваякоў дасылаць яму лісты на гэтае імя, указваючы дадаткова ў дужках яго сапраўднае імя «Knut Pedersen». Паўтара гады, праведзеныя ў Элроі, Гамсун працаваў на ферме, затым клеркам у розных крамах, спрабуючы на вячэрніх занятках з мясцовым настаўнікам Джонсанам вывучыць англійскую мову. Калі Джонсан адкрыў дрывяны склад у , Мінесота, Гамсун перабраўся туды. У Мадыліі ў яго з’явіўся час для пісьменніцкіх эксперыментаў. Там жа ён пазнаёміўся з паэтам і святаром (1841—1917), які прапанаваў Гамсуну паступіць да яго сакратаром. Хоць Гамсун не адчуваў асаблівай схільнасці да рэлігіі, ён ахвотна скарыстаў гэту магчымасць пакінуць фізічную працу. На пасадзе сакратара Янсана, Гамсун атрымаў магчымасць удзяляць шмат часу чытанню. Часам яму даводзілася падмяняць Янсана і чытаць пропаведзі, пра якія Р. Андэрсан адазваўся як аб «бессэнсоўным і бязладным трызненні, нагрувашчванні слоў, якія сыпаліся з яго як гарох з мяшка».
Прыблізна праз год стала зразумела, што Гамсун больш цікавіцца літаратурай, чым багаслоўем. Расстанне было непазбежным, аднак яго паскорыла сур’ёзная хвароба, дыягнаставаная як туберкулёз, але насамрэч — бранхіт. Па сведчанні Андэрсана, які аказаўся сведкам цяжкага стану пісьменніка, ён раскаяўся ў сваім адступленні ад лютэранства і прыняў рашэнне вярнуцца ў Нарвегію, каб памерці на радзіме. Сябры скінуліся на білет, і Гамсун адплыў з Нью-Ёрка. Змена клімату і марское паветра добра паўплывалі на хворага, і ў Нарвегію Гамсун прыбыў практычна здаровым. Восенню 1885 года ў Крысціяніі ён пазнаёміўся з рэдактарам газеты «» . Далей, завяршаючы працэс выздараўлення, Гамсун каля года правёў у невялікім мястэчку , дзе працаваў паштальёнам. У гэты перыяд ён пачаў пісаць для газет апавяданні ў стылі Ібсена і Заля, нататкі пра амерыканскае жыццё і культуру.
У жніўні 1886 года Гамсун ізноў вырашае адправіцца ў Злучаныя Штаты, каб назапасіць грошай, пасяліцца ў Нарвегіі і займацца літаратурай. Першапачатковы намер выконваць у ЗША абавязкі карэспандэнта адной з нарвежскіх газет неўзабаве прыйшлося пакінуць. Вядома, што ў канцы 1886 года Гамсун працаваў кандуктарам у Чыкага, аднак быў звольнены з прычыны няздольнасці запомніць прыпынкі і выконваць свае абавязкі. Затым ён перабраўся ў Мінеапаліс, дзе зноў уключыўся ў жыццё . На ўрачыстасцях у гонар 17 мая 1887 года ён прачытаў лекцыю пра вытокі гэтага свята. У пачатку лета ён у пошуках працы пераязджае ў , Паўночная Дакота. Дакладна не вядома, на якіх фермах ён працаваў, але лісты Гамсуна да Янсана гэтага перыяду поўныя жывапісных уражанняў ад прэрый, бясконцых палёў пшаніцы, наведванняў індзейскіх вігвамаў. Восенню 1887 года ён вяртаецца ў Мінеапаліс да Янсана, які даў магчымасць маладому літаратару выступаць з лекцыямі пра сучасную літаратуру. Пазней Гамсун вельмі нізка ацэньваў гэтыя свае выступы. Перад тым, як канчаткова вярнуцца на радзіму летам 1888 года, Гамсун паспеў выступіць з публічнай прамовай супраць амерыканскіх нораваў, з якіх больш за ўсё Гамсуну былі антыпатычныя рэлігійнасць і патрыятызм. Гэтыя ідэі былі затым развіты ў памфлеце «», які выйшаў у 1889 годзе.
Публікацыя У лістападзе 1888 года ў другім (перадапошнім) нумары капенгагенскага часопіса «» («Новая зямля») ананімна быў надрукаваны ўрывак з «Голаду», які выклікаў ажыўленую дыскусію пра тое, хто мог быць яго аўтарам. Асноўным кандыдатам у аўтары быў , вядомы творамі, якія апісваюць побыт бедных сельскіх студэнтаў у Крысціяніі. Неўзабаве нарвежская газета «» раскрыла асобу аўтара, памылкова ўказаўшы, што ён жыве ў Амерыцы. Гамсун, які жадаў захаваць інкогніта да канца працы над раманам, раптам аказаўся знакамітым і жаданым госцем у літаратурных салонах. Студэнцкая асацыяцыя Капенгагена запрасіла яго выступіць з лекцыямі пра Амерыку, а знакаміты крытык Георг Брандэс удастоіў яго сваёй пахвалы. Высветлілася, што гэта малодшы брат апошняга, , «адкрыў» новы талент і пераканаў выдаўца «Ny Jord» апублікаваць урывак.
У выніку Гамсун вырашыў дапрацаваць свае лекцыі і выпусціць іх у выглядзе кнігі, што прывяло да затрымкі публікацыі «Голаду» і выхаду поўнай версіі рамана толькі ў 1890 годзе.
Рэакцыя і крытыка Твор быў з захапленнем сустрэты чытачамі і крытыкай. Дацкая газета «» паведамляла:
Літаратуразнаўца І. П. Купрыянава лічыць згадку знакавых рускіх пісьменнікаў у кантэксце псіхалагізму Гамсуна не выпадковай. У пераважнай колькасці даследаванняў аб Гамсуне непазбежна ўзнікаюць паралелі Гамсуна і Ф. М. Дастаеўскага, пры гэтым і сам Гамсун называў аўтара «Злачынства і пакарання» сярод тых, хто аказаў на яго творчы ўплыў. Але пры гэтым Гамсун падкрэсліваў, што пазнаёміўся з творчасцю рускага раманіста толькі пасля завяршэння працы над «Голадам». «Калі не па здольнасцях, то па духу я ў чымсьці, напэўна, быў блізкі да яго», — пісаў Гамсун пазней.
Дацкі журналіст і крытык пісаў: «Літаратурныя вартасці гэтай кнігі дазваляюць параўнаць яе толькі з найлепшымі ўзорамі сучаснай еўрапейскай літаратуры… імя Гамсуна з гэтага часу будзе ўнесена ў спіс першых пісьменнікаў», а іншы ўплывовы нарвежскі крытык у 1895 годзе пісаў, што гэты твор «заклаў аснову новай ». назваў раман «эпасам у прозе, Адысеяй галадаючага», бо «гэтаму твору зацесна ў рамках эстэтычных пастулатаў, распрацаваных да сёння».
Як і іншыя творы Гамсуна, «Голад» зрабіў моцнае ўражанне ў Расіі. Паводле А. І. Купрына, раман уяўляе сабой «ашаламляльную, кашмарную гісторыю чалавека, выкінутага абставінамі за борт шчаснага існавання».
Аналіз Жанр і структура Звяртаючыся да Георга Брандэса, Кнут Гамсун гаварыў, што імкнуўся даследаваць у рамане «жывую чалавечую душу», якая прыцягнула яго ўвагу надзвычайнай «уражлівасцю і рухомасцю». Дзеля гэтай мэты яму давялося адмовіцца ад тропаў, уласцівых традыцыйнаму раману. Паводле Гамсуна, ён пісаў «не раман, але кнігу», у якой няма месца банальным літаратурным прыёмам. Там няма «ніякіх пісьменніцкіх выдумак: баляў, вяселляў, прагулак на прыродзе і г.д.» Пісьменнік прапанаваў называць свой твор «серыяй аналізаў» душэўнага стану героя. Гамсун пагадзіўся з заўвагай Брандэса, што твор не з’яўляецца раманам у агульнапрынятым сэнсе гэтага слова. Сам пісьменнік ніколі не ўжываў тэрмін «раман» у адносінах да «Голаду», аддаючы перавагу словам «кніга» або «артыкул», а кожную з яго чатырох частак называючы «п’есай».
Месца і час дзеі
У першай публікацыі 1888 года раман пачынаўся фразай «Гэта было два гады таму…» Такім чынам, час дзеі рамана можна ўмоўна суаднесці з 1886 годам — годам, калі Гамсун у другі раз вымушаны быў пакінуць радзіму і з’ехаць у Амерыку з-за перспектывы голаду. У поўным выданні рамана Гамсун адмовіўся ад падобных аўтабіяграфічных адсылак. Тым не менш, выяўляючы журботны стан свайго героя, пісьменнік шмат у чым звяртаўся да ўласнага досведу. У лісце да аднаго свайго амерыканскага карэспандэнта ён пісаў: «Усё, пра што я пішу ў „Голадзе“, перажыта мною тут — і яшчэ нямала горшага». Але лічыць раман цалкам аўтабіяграфічным нельга, паколькі задача аўтара — даць абагулены прыклад дэгуманізацыі грамадскіх адносін. І гэтую дэгуманізацыю Гамсун не спрабаваў спрошчана вытлумачыць яе сацыяльнай абумоўленасцю.
Пасля ўказанні ў першай фразе на тое, што яго дзеянне адбываецца ў Крысціяніі, з твору знікаюць прыкметы месца і часу дзеі, што дазволіла біёграфу Гамсуна Р. Фергюсану ахарактарызаваць раман як «». Таксама часта раман успрымаецца даследчыкамі як «пазапрасторавы», паколькі прыкметы Крысціяніі як канкрэтнага горада і сталіцы Нарвегіі практычна не сустракаюцца. У лісце Э. Брандэсу, якое было напісана ў перыяд працы над раманам, Гамсун дзеліцца сваім планам напісаць кнігу не для нарвежцаў, а «для чалавечых істот, калі такія знойдуцца». Нягледзячы на тое, што ў творы часам сустракаюцца досыць падрабязныя ўказанні тапаграфічнага характару, на самай справе з іх нельга зрабіць разумныя высновы аб перамяшчэннях галоўнага героя па горадзе. На думку амерыканскага даследчыка нарвежскай літаратуры М. Сандберга, для апісання горада, па якім блукае герой рамана, вызначальнымі сталі амерыканскія ўражанні Гамсуна. Акурат у гэты час, у 1880-я гады ў ЗША і Англіі сталі шырока распаўсюджвацца рэкламныя аб’явы на вуліцах буйных гарадоў, тады як у Крысціяніі гэты працэс быў толькі на пачатковай стадыі. Працуючы на працягу некалькіх месяцаў кандуктарам у Чыкага Гамсун атрымаў унікальны для свайго часу досвед пастаяннага назірання бурнага жыцця мегаполіса. Гэтыя ўражанні, верагодна, былі для Гамсуна не менш важныя, чым праца над яго першым раманам, паколькі вярнуўшыся ў 1888 годзе ў Капенгаген ён, выдаўшы першую частку «Голаду», пераключыўся на некаторы час на напісанне серыі нарысаў з амерыканскага жыцця. І калі Р. Фергюсан мяркуе, што гэты перапынак быў адцягваннем увагі ад сапраўднай справы, М. Сандберг знаходзіць надзвычай характэрным тое, што раман пачынаецца сцэнай чытання героем рэкламных аб’яў.
Галоўны герой