«Жанна д’Арк» () — гістарычная драма рэжысёра Люка Бесона, якая выйшла ў 1999 годзе.

Сюжэт XV стагоддзе, Францыя, ідзе Стогадовая вайна. Краіну выратуе толькі цуд, і ён з’яўляецца ў асобе 19-гадовай дзяўчыны Жанны з Домрэмі. Набожная дзяўчына гуляе ў лесе і бачыць відзеж; вярнуўшыся, яна бачыць, як гарыць родная вёска. Захопнікі гвалцяць і забіваюць яе старэйшую сястру. На споведзі яна кажа святару, што хоча дараваць ім, але не можа. Яна едзе ў Шынон да дафіна Карла, прасіць войска. Дзяўчына атрымлівае атрад воінаў і наносіць шэраг паражэнняў англічанам. Чатыры дні кровапралітных бітваў — і аблога Арлеана знята. Імя Жанны д’Арк ведае кожны, народ уздымае яе на рукі, а салдаты вераць у яе і гатовыя на новыя подзвігі за краіну і веру. Дзякуючы Жанне карануюць Карла VII, але, атрымаўшы сваё, ён, пад уплывам цешчы і набліжаных, адмаўляецца ад яе. Падчас вылазкі з крэпасці перад ёй здрадліва зачыняюць браму, і Жанна трапляе ў палон.

Паказваецца ўнутраная барацьба Жанны. У палоне яе наведвае постаць у чорным, увасабленне Сумлення, якое сваімі довадамі разбівае яе перакананні. Галасы пакідаюць палонніцу. Герцаг Бургундскі прадае яе англічанам. Адбываецца царкоўны «суд», вынік якога вядомы. Пажылы святар (Джон Басуэл) жадае перашкодзіць несправядлівасьці і збіраецца ехаць у Рым да папы Яўгена, але англічане арыштоўваюць яго. Біскуп Кашон задаецца пытаннем — можа быць, Жанна гаворыць праўду. Ён прылюдна зачытвае ёй прысуд вучоных мужоў з Парыжа, якія прызналі яе вінаватай у ерасі, і змушае падпісаць адрачэнне ад сваіх перакананняў, абяцаючы за гэта прабачэнне яе грахоў. Заблытаўшыся, яна згаджаецца. Чалавек у чорным заяўляе, што яна тым самым зраклася ад Госпада, яна спрабуе вырваць дакумент у біскупа, але той сыходзіць. Англічане ўначы адбіраюць у яе адзенне і пакідаюць толькі мужчынскае і паказваюць яе ў гэтым выглядзе Кашону. Кашон разумее, што Жанна зноў захапілася ерассю, і сыходзіць. У выніку Жанна згаджаецца з чалавекам у чорным і просіць яго пра споведзь. Англічане спальваюць яе на плошчы Руана.

Зноскі

Катэгорыя:Фільмы 1999 года