Koskenkorva, Koskenkorva Viina — моцны празрысты алкагольны напой (38 %) з Фінляндыі, які вырабляецца Anora Group на лікёра-гарэлачным заводзе «Koskenkorva» ў Ілмаёкі і разліваецца ў вёсцы Раямякі, Нурміярві.
Збожжавы (ячменны) спірт вырабляецца з дапамогай 200-ступеньчатай бесперапыннай дыстыляцыі, прызначанай для атрымання прамысловага этанолу высокай чысціні. Напой вырабляецца шляхам развядзення гэтага спірту крынічнай вадой і вельмі невялікай колькасцю цукру. На рынку Фінляндыі і па-за яе межамі прадаецца таксама гарэлка моцнасцю 40 % і 60 % алкаголю замест традыцыйных 38 % без дабаўлення цукру.
Катэгорыя:Гарэлка