Софія Пятроўна Самуэль (нар. , в. Еськавічы, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі гісторык, энцыклапедыст. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1988).
Біяграфія Нарадзілася года ў вёсцы Еськавічы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыла ў 1966 годзе БДУ. 3 1969 года ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя»; загадчыца рэдакцый, у 1992—1996 гадах намесніца галоўнага рэдактара. Аўтар артыкулаў па гісторыі Беларусі, адзін з рэдактараў і складальнікаў шэрагу энцыклапедычных выданняў, у т.л. гісторыка-дакументальных хронік «Памяць».
Член Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі.
Узнагароды Лаўрэатка Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1990 года за выданне «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». Заслужаны работнік культуры Беларусі (1988).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Энцыклапедысты Беларусі