Аляксандр Мікалаевіч Стома (нар. 8 чэрвеня 1965, г. Дзісна, Мёрскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія Нарадзіўся 8 чэрвеня 1965 года ў г. Дзісне Мёрскага раёна Віцебскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»; прайшоў перападрыхтоўку ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнага навучання, урач-арганізатар аховы здароўя.
Працаваў урачом-отарыналарынголагам у МСЧ ВА «Бабруйскшына»; урачом-отарыналарынголагам паліклінікі № 1 г. Наваполацка; урачом-ардынатарам лор-аддзялення Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы; урачом-отарыналарынголагам паліклінікі № 2 ААТ «Нафтан»; намеснікам галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай рабоце Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы; галоўным урачом Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы.
Выбіраўся дэпутатам Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў, дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання.
Член Беларускай партыі «Белая Русь».
У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Полацкай сельскай акругі № 28. Член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах.
Узнагароды Узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».
Удастоены звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2016».
Сям’я Жанаты, мае дваіх дзяцей.
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га склікання Катэгорыя:Медыкі Беларусі