Туркменабат () — горад у Туркменістане, адміністрацыйны цэнтр Лебапскага вілаята. Насельніцтва — 253 тыс. жыхароў (2009).

Геаграфія Туркменабат размешчаны на левым беразе Амудар’і, за 470 км на паўночны ўсход ад Ашгабата (па дарозе 585 км).

Вузлавая чыгуначная станцыя.

Назва Сучасная назва горада — Туркменабат.

Старажытная назва горада — Амуль. З канца XV стагоддзя да 1924 года, а таксама з 1927 па 1940 гады горад быў вядомы як Чарджуй (ад  — «чатыры каналы»). У 1924—1927 гадах горад насіў назву Ленінск (Ленінск-Туркменскі) у гонар У. І. Леніна (Ульянава), затым Чарджоу. У 1992—1999 гадах горад называўся Чарджэў ().

Насельніцтва

Славутасці Гарадзішча Амуль-Чарджуй на ўскраіне сучаснага Туркменабата. За 70 км на паўднёвы ўсход ад Туркменабата, у Каракумах, размешчаны Репетэкскі запаведнік.

Вядомыя асобы Леанід Віктаравіч Глухоўскі (нар. 1961) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Алег Сяргеевіч Цернавой (нар. 1933) — беларускі вучоны-філосаф, аўтар прац па праблемах сацыяльнай філасофіі, этыкі, палітычнай сістэмы грамадства, методыкі выкладання, заслужаны дзеяч навукі Беларусі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Туркменістана