Гастон Браўн (; , , Калонія Антыгуа) — прэм’ер-міністр Антыгуа і Барбуда з 13 чэрвеня 2014 года. Як глава ўрада, двойчы ад Антыгуа і Барбуда старшынстваваў у Карыбскай супольнасці ў другой палове 2014 і першай палове 2021 гадоў.
Біяграфія Нарадзіўся і вырас ў бедным раёне Поінт Сент-Джонса. Пасля заканчэння сярэдняй адукацыі Браўн паступіў у Гарадскі банкаўскі каледж у Вялікабрытаніі, дзе атрымаў ступень бакалаўра банкаўскай справы і фінансаў. Потым Манчэстэрскі ўніверсітэт і атрымаў ступень магістра дзелавога адміністравання (MBA) у фінансах.
Будучы ўпершыню абраным у парламент у 1999 годзе, быў прызначаны міністрам планавання, гандлю, прамысловасці, камерцыі і грамадскіх паслуг. Ужо ў снежні 2012 года перамог лідара Лейбарысцкай партыі АіБ Лестэра Бёрда. На усеагульных выбарах 2014 года, Лейбарысцкая партыя пад старшынствам Браўна перамагла дзеючую Аб’яднаную прагрэсіўную партыю, якая кіравала на працягу 10 гадоў.
Пасля смерці каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II, Браўн заявіў, што плануецца на працягу трох гадоў правядзенне рэферэндуму аб тым, ці стане краіна рэспублікай. Ён дадаў, што краіна застанецца членам Садружнасці незалежна ад выніку.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Выпускнікі Манчэстэрскага ўніверсітэта Катэгорыя:Прэм’ер-міністр Антыгуа і Барбуда Катэгорыя:Члены Лейбарысцкай партыі Антыгуа і Барбуды