Гомельскі абласны выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Гомельскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, а таксама Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Урада Рэспублікі Беларусь, падсправаздачны таксама Гомельскаму абласному Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю аблвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Гомеля, у будынку па праспекце Леніна, 2.
Структура
Камітэты Камітэт эканомікі Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Камітэт па архітэктуры і будаўніцтву Камітэт дзяржаўнай маёмасці Камітэт ідэалагічнай работы і па справах моладзі
Упраўленні Галоўнае ўпраўленне арганізацыйна-кадравай работы Галоўнае ўпраўленне землеўпарадкавання Галоўнае фінансавае ўпраўленне Галоўнае ўпраўленне культуры Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Галоўнае кантрольна-аналітычнае ўпраўленне Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг Галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя Галоўнае ўпраўленне адукацыі Галоўнае ўпраўленне па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Галоўнае ўпраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі Упраўленне справамі Упраўленне спорту і турызму Упраўленне ўнутраных спраў Упраўленне па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Упраўленне справаводства і кантролю
Старшыні
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Гомеля Катэгорыя:Мясцовыя выканаўчыя камітэты Беларусі Катэгорыя:Праспект Леніна (Гомель)