Музей Лідскага бровара — музей гісторыі сусветнага і беларускага піваварства ў Лідзе Гродзенскай вобласці Беларусі. Экспазіцыя адкрыта 29 сакавіка 2022 года да 146-годдзя кампаніі ААТ «Лідскае піва».

Апісанне Бровар у Лідзе — найстарэйшы з дзейных станам на 2025 год у Беларусі.

У 2022 годзе на тэрыторыі завода адкрыўся музей піваварства, яго размясцілі ў гістарычным будынку варкі піва, пабудаваным у 1910 годзе.

Экспазіцыі музея прапануюць вялікую колькасць актыўнасцей і экспанатаў, у тым ліку і інтэрактыўных. Музей знаёміць з гісторыяй піўной этыкеткі, куфляў, прадстаўлены піўныя бутэлькі завода Носеля Пупко канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Экспазіцыя ўключае ў сябе піваварнае абсталяванне, розныя тары для піва, піўныя этыкеткі ўзростам сто і больш гадоў, піўныя шклянкі.

Экспазіцыя Уся экспазіцыя займае тры паверхі.

Выстаўка на першым паверсе прысвечана агульнай гісторыі піва — пачынаючы ад вынаходкі напою яшчэ ў глыбокай старажытнасці і заканчваючы сучаснымі тэхналогіямі. Другі паверх прысвечаны піўным водарам, інгрэдыентам, гатункам і стылям. Трэці паверх — гісторыя ААТ «Лідскае піва» з моманту заснавання (гісторыя, дасягненні, узнагароды). Таксама размешчаны невялікі кінатэатр. Можна ўбачыць відэаролік пра гісторыю Лідскага піваварнага завода, галоўны герой якога Носель Пупко. Чацвёрты паверх — дэгустацыйная зала.

Спадчына

Комплекс будынкаў піваварнага завода, вул. Міцкевіча, 32 — .

Галерэя

Гл. таксама

Комплекс будынкаў піваварнага завода «Лідскае піва»

Крыніцы

Літаратура

145 лет истории «Лидского пива». — Минск : Альтиора Форте, 2021. — с. Лидское : стандарты планограмм. Пивная продукция / ОАО «Лидское пиво». — [Гродно : Мастерпринт, 2012]. — с. : цв. ил. Лидское пиво : пиво с историей : традиции пивоварения с 1876 года. — [Минск : Новик, 2007?]. — 24 c. : цв. ил. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2015. — Т. 4, кн. 3 : Гродненская область. — С. 39.

Спасылкі

Музей Лідскага бровара

Катэгорыя:Культура Ліды Катэгорыя:Музеі Лідскага раёна