Галгымо (), таксама Хальмо (; 1895, Сешан, Анадырскае акруговае ўпраўленне (па іншых звестках, Уэлен) — 1932, Уэлен, Чукоцкая нацыянальная акруга) — чукоцкі мастак-кастарэз, адзін з заснавальнікаў, першых мастацкіх кіраўнікоў і майстроў Уэленскай кастарэзнай майстэрні, якая спецыялізуецца ў мастацтве чукоцкай разной косткі.
Жыццяпіс Галгымо нарадзіўся ў 1895 годзе ў чукоцкай вёсцы. Брат кастарэза Выквытагнына, бацька разьбяроў Вуквола і Тукая. Займаўся паляваннем на марскога звера і разьбой па косці, славіўся адным з першых асілкаў, лепшых паляўнічых і майстроў-кастарэзаў у пасёлку.
Мастацтва разьбы па косці перадаў сынам Тукаю і Вукволу. У 1928 годзе вёў заняткі ў кастарэзным гуртку ў уэленскай пасялковай школе.
У 1931 годзе разам з братам Выквытагнынам стаў адным з заснавальнікаў, першых мастацкіх кіраўнікоў і майстроў Уэленскай кастарэзнай майстэрні, якія заклалі асновы сучаснага кастарэзнага і гравіравальнага мастацтва Чукоткі.
Працаваў у майстэрні да канца жыцця. Памёр ва Уэлене ў 1932 годзе.
Творчасць Працамі Галгымо з’яўляюцца выразаныя з маржовага ікла складаныя шматфігурныя скульптурныя кампазіцыі, якія паказваюць сабачыя і аленевыя запрэжкі, сцэны палявання на пясца і іншае. Апроч скульптурных твораў мастак ствараў дэкаратыўна-прыкладныя ажурныя вырабы — брошкі, ланцугі і іншае
Спадчына У 1937 годзе работы майстра экспанаваліся на выстаўцы «Народная творчасць» у Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі.
Працы Хальма знаходзяцца ў Сергіева-Пасадскім дзяржаўным гісторыка-мастацкім музеі-запаведніку, і таксама прыватных калекцыях
Заўвагі
Каментары
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1895 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Далёкаўсходнім краі Катэгорыя:Памерлі ў 1932 годзе Катэгорыя:Кастарэзы Катэгорыя:Уэленская кастарэзная майстэрня