Беласто́цкае ге́та — жыдоўскае гета ў Беластоку, створанае нацыстамі ў перыяд акупацыі Беларусі. Перадгісторыя Беласток пачаткова быў акупаваны нямецкімі войскамі 15 верасня 1939 года, але паводле ўмоваў пакту Молатава-Рыбентропа быў перададзены ў склад БССР. З акупаванае Нямеччынай сюды ўцяклі каля 8–10 тысяч чалавек.

26 чэрвеня 1941 года пасля нападу на СССР нямецкія войскі занялі Беласток, які 15 жніўня з акругай () быў улучаны непасрэдна ў склад Трэцяга Рэйху. Стварэнне Ужо на другі дзень акупацыі нацысты зладзілі ў горадзе пагром, які пазней атрымаў назву «Чырвоная пятніца». Было забіта , большая частка якіх згарэлі жыўцом у будынку Старой сінагогі, траціна жыдоўскіх хат былі зруйнаваныя«Хроника Белостокского гетто» // Лехаим.

3 ліпеня і 12 ліпеня і былі зладжаныя чарговыя , у выніку больш за пяць тысячаў жыдоў былі забітыя на ўскрайку горада. На загад акупацыйных уладаў 26 ліпеня быў сфармаваны , кіраўніком якога стаў прадпрымальнік і сіянісцкі дзеяч з Ваўкавыску Эфраім БарашEfraim Barasz — Chairman of the Bialystok Judenrat. Паводле іншых звестак, кіраўніком стаў рабін Гедалья Розэнман, а Бараш быў ягоным намеснікам, які ажыццяўляў фактычнае кіраванне. Усе жыды былі абавязаныя насіць жоўтыя зоркі на спіне і грудзёх.

1 жніўня 1941 года пяцьдзясят тысяч жыдоў Беластоку былі пераселеныя ў гета, размешчанае па абодва бакі ракі Израиль. «Яд ва-Шем»: «Диалог с Б-гом». Дзейнасць

Эфраім Бараш лічыў, што аддаліць ліквідацыю гета можа толькі маштабная вытворчасць неабходных немцам тавараў, таму неўзабаве ў Беластоцкім гета з’явілася болей за дваццаць заводаў, на якіх выпускалі ваенную і тэкстыльную прадукцыю. Дзейнічалі таксама так званыя «супавыя» (бясплатныя) кухні, пункт першай дапамогі, дзіцячыя дамы, дом для састарэлых, школа. Частка жыдоў працавала ў Ваўкавыску і вёсцы «Obozy hitlerowskie na ziemiach polskich 1939—1945. Informator encyklopedyczny.», Warszawa 1979 r., s. 101..

18–21 верасня 1941 года 4–4,5 тысячы беластоцкіх жыдоў былі дэпартаваныя ў Пружаны. Частка з іх нелегальна вярнулася ў Беласток, астатнія былі знішчаныя падчас ліквідацыі .

Нямецкае камандаванне планавала зладзіць першую дэпартацыю беластоцкіх жыдоў у лістападзе 1942 года, аднак іх высокая «прадукцыйнасць» прымусіла нацыстаў адтэрмінаваць свае планы. Ліквідацыя Першая група насельнікаў гета — прыкладна — была высланая ў Трэблінка 5—12 лютага 1943 года, хоць у самой акрузе ўсе гета былі ліквідаваныя да сакавіка 1943 года.

У жніўні 1943 года нацысты прынялі рашэнне пра канчатковую ліквідацыю Беластоцкага гета. У гэты час яно мела каля . Уночы з 15 на 16 жніўня яно было акружанае трыма кольцамі нямецкіх войскаў. Зранку 16 жніўня былі вывешаныя абвесткі пра неабходнасьць збору ўсіх ягоных насельнікаў нібыта для перасялення ў Люблін.

У адказ у гета выбухнула паўстанне, у якім прынялі ўдзел некалькі соцень чалавек. Арганізаваны супраціў быў здушаны 20 жніўня, асобныя купкі паўстанцаў змагаліся цягам месяцу. 18 жніўня пачаліся дэпартацыі. Большасьць жыдоў былі дэпартаваныя ў , Панятова, і Асвенцім; толькі прыкладна сотня насельнікаў гета здолела ўцячы і далучыцца да партызанскіх атрадаў у рэгіёне. Астатнія (каля ) былі дэпартаваныя ў Майданэк праз тры тыдні. Вядомыя насельнікі — кіраўнік паўстання ў гета. — камуніст, намесьнік кіраўніка паўстаньня. Эфраім Бараш — кіраўнік . — пісьменнік, юрыст, .

Крыніцы

Спасылкі

The Bialystok Ghetto Bialystok Ghetto

Гета Катэгорыя:Гета ў перыяд Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Беларусь падчас Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:З’явіліся ў 1941 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе