Эглайнэ () — рака ў Латвіі, цячэ па тэрыторыі Дунаўскай, Асарскай і Рубенскай валасцей Екабпілскага краю. Левы прыток ніжняга цячэння Даўгавы.
Даўжыня - 36 км. Пачынаецца ў балоцістай мясцовасці на поўнач ад Асары ў Асарскай воласці. У верхнім цячэнні праз сетку меліярацыйных канаў злучаецца з Вілкупэ, якая адносіцца да басейна Мемелі. Вусце Эглайнэ знаходзіцца на вышыні 82,7 м над узроўнем мора, за 219 км па левым беразе Даўгавы, каля населенага пункта Дунава у Дунаўскай воласці. Падзенне - 23 м. Плошча вадазборнага басейна — 207 км². Крыніцы
Катэгорыя:Рэкі Латвіі