Сяргей Мікалаевіч Петрушэўскі () — беларускі футбаліст, паўабаронца, трэнер. З’яўляецца рэкардсменам беларускага клуба «Ліда» па колькасці матчаў — 452 сустрэчы ў чэмпіянатах Беларусі.
Біяграфія Нарадзіўся 7 кастрычніка 1970 года ў вёсцы Варняны, на Астравеччыне. Першы трэнер — Іван Прохаравіч Прохараў.
Пасля заканчэння школы паступіў у тэхнікум фізічнага выхавання ў Гродне. Потым Прохараў запрасіў Петрушэўскага ў каманду «Абутнік» з Ліды, якая на той час была адна з наймацнейшых у Беларусі. У гэтым жа годзе каманда стала чэмпіёнам БССР. Служыў у арміі ва Узбекістане, стаў чэмпіёнам акругі па лёгкай атлетыцы.
У 1992—2007 годзе выступаў у складзе ФК «Абутнік» у чэмпіянаце суверэннай Беларусі.
У 2010 годзе пад кіраўніцтвам Петрушэўскага каманда, скамплектаваная з гульцоў ФК «Ліда» і «Лідсельмаш» (галоўны трэнер Багдзевіч Андрэй) заняла 1 месца ў першынстве Гродзенскай вобласці па міні-футболе. Таксама ў 2010 годзе Петрушэўскі быў прызнаны лепшым трэнерам чэмпіянату Гродзенскай вобласці па міні-футболе.
З 2012 па 2019 года галоўны трэнер светлагорскага «Хіміка». 29 студзеня 2021 года Петрушэўскі ўзначаліў «Ліду».
Крыніцы
Катэгорыя:Трэнеры ФК Хімік Светлагорск Катэгорыя:Трэнеры ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда