Карл III Прастак фр. Charles III le Simple ( E. Brandenburg, Die Nachkommen Karls des Großen, Leipzig 1935, s. 2. — ) — кароль заходнефранкскі ў 898—922 гадах, сын Людовіка II Заікі, паходзіў з дынастыі французскіх Каралінгаў.

У 888 г. заходнефранкскае дваранства абрала новым каралём храбрага Эда Парыжскага, за яго заслугі ў бітвах супраць вікінгаў. Але прыхільнікі Каралінгаў з гэтым рашэннем не згадзіліся, і ў 892 г. другім каралём быў абраны Карл III Прастак, сын Людовіка ІІ Заікі. Абаюднае саўладарства было падобна грамадзянскай вайне. Пасля смерці Эда, адзіным каралём стаў Карл.

За час яго панавання ўзмацніліся набегі вікінгаў. Пасля пераможнай бітвы Аўксерам (910), кароль заключыў мір з нарманамі. Нарманы аселі на паўвостраве, што каля праліва Ла-Манш, дзе ўтварылі Нарманскае княства, прынялі раманскую мову і культуру, таксама хрысціянства па каталіцкаму абраду.

Наступнікам карла стаў Роберт I, з дынастыі Капетынгаў.

Дзеці

Ад 1-га шлюбу: дочкі: Ірментруда, Фрэдэруна, Адэлаіда, Гізела, Ратруда, Хільдэгарда Ад 2-га шлюбу: сын: Людовік IV Заморскі бастарды: сыны: Арнульф, Дрога, Рарыка дачка: Альпаіса

Катэгорыя:Каралінгі Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя Катэгорыя:Пасмяротныя дзеці Катэгорыя:Каралі французскія Катэгорыя:Каралі латарынгскія