Агапіт (свецкае імя Гуменюк Павел Зіноўевіч; нар. года ў в. Навасілка, Цярнопальская вобласць, Украіна) — украінскі рэлігійны дзеяч, архірэй Праваслаўнай царквы Украіны, архіепіскап Вышгарадскі.

Біяграфія У 2001 годзе скончыў Кіеўскую духоўную семінарыю Кіеўскага Патрыярхату. Яшчэ будучы яе слухачом, 1 кастрычніка 2000 года склаў вечныя манаскія абяцанні ў Міхайлаўскім Залатаверхім манастыры ў Кіеве. 8 кастрычніка таго ж года Патрыярхам Філарэтам рукапаложаны ў іерадыякана, а 29 кастрычніка — у іераманаха. Працягнуў багаслоўскія заняткі ў Кіеўскай праваслаўнай багаслоўскай акадэміі, якую скончыў у 2005 годзе. У 2006 годзе атрымаў сан ігумена, а затым архімандрыта. Пастаянна знаходзіўся ў Міхайлаўскім Залатаверхім манастыры ў Кіеве, дзе апекаваўся манастырскай скарбніцай, а потым выконваў абавязкі эканома. У 2009 годзе стаў намеснікам манастыра.

27 ліпеня 2010 года Сінодам Кіеўскага Патрыярхату намінаваны на тытулярнага епіскапа Вышгарадскага — вікарыя Кіеўскай епархіі. Яго епіскапская хіратанія адбылася ва Уладзімірскім саборы ў Кіеве 8 жніўня таго ж года. Епіскап Агапіт ​​захаваў за сабой абавязкі намесніка манастыра, ён таксама быў канцлерам Кіеўскага Патрыярхату. 2 лютага 2024 года рашэннем Сінода ПЦУ прызначаны кіруючым архірэем створанай Вышгарадскай епархіі.

Катэгорыя:Епіскапы Праваслаўнай царквы Украіны Катэгорыя:Епіскапы Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата