«UltraВо́жык» — беларускі музычны праект, заснаваны ў 2001 годзе мінчуком Віктарам Кавальскім, гамельчанінам Яўгенам Далевічам і містычнай постаццю, вядомай як сабачка Ібрагім.
Гісторыя Праект, заснаваны ў 2001 годзе, за час свайго існавання вызначыўся тым, што час ад часу выдаваў палітычна накіраваную музычную прадукцыю, праз якую рэзка і з гумарам крытыкаваў палітыку аўтарытарнай, на думку аўтараў песень, беларускай улады. Песні праекту «UltraВожык» пачалі хутка распаўсюджвацца праз Інтэрнэт ужо ў 2001 годзе. У 2003 годзе «UltraВожык» выдаў дыск «», у якім высмяяў увядзенне прадмету дзяржаўнай ідэалогіі ў ВНУ Беларусі. Натуральна, дыск у крамы не трапіў, але невялікі тыраж разышоўся «з рук у рукі» ды праз Інтэрнэт. У 2005 годзе «UltraВожык» выдаў нечакана сур’ёзную рок-баладу «», якая патрапіла ў спіс найлепшых песняў сезону вядомага хіт-парада «Тузін Гітоў» і была выдадзеная на зборніку «Прэм’ер Тузін 2005».
28 лютага 2006 года з’явілася новая песня музычнага праекту «UltraВожык» «Фабрыка сноў».
У снежні 2007 года выходзіць кліп на песню «Атлантыда». Кліп заняў першае месца ў «кліп-марафоне» беларускамоўных кліпаў, які праводзіўся ў Гродна.
За ўсе гады існавання праекту Далевіч і Кавальскі ніколі не з’яўляліся на публіцы.
Дыскаграфія Сінглы «» (2005) «» (2006) «» (2007) «Спадарожнік» (2009) «Клёва касманаўту!» (2009) «Das Дzед-Барадzед» (2010)
Альбомы « (2004)
Відэакліпы «Фабрыка сноў» («Белсат», 2007); «Атлантыда» («Белсат», 2007).
Удзел у складанках «Прэм’ер Тузін 2005» (2005) «Песьні свабоды» (2006) «Песні свабоды-2» (2006) «Прэм’ер Тузін 2006» (2006)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Біяграфія гурта на афіцыйнай старонцы «UltraВожык» на сайце «Тузін Гітоў»
Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2001 годзе