Мора Касмана́ўтаў — ускраіннае мора Індыйскага сектара Паўднёвага акіяна ля берагоў Антарктыды, паміж Зямлёй Эндэрбі і морам Рысер-Ларсена, ад якога аддзеленае падводным хрыбтом Гунерус.

Плошча 698,6 тыс. км ². Глыбіня да 4798 м. Пастаянна пакрыта неабсяжнымі льдамі, шмат айсбергаў.

Названа ў 1962 годзе ўдзельнікамі Савецкай Антарктычнай экспедыцыі ў гонар першых касманаўтаў.

На беразе працуюць навуковыя станцыі:

расійская станцыя «Маладзёжная», японская станцыя «Сёва», Беларуская антарктычная станцыя.

Спасылкі Деев М. Г. // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2016)

Катэгорыя:Моры Паўднёвага акіяна Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар людзей