Рыжскі музей кіно () — адзіны ў Латвіі музей, прысвечаны мастацтву кіно. Дзяржустанова, якая фінансуецца Міністэрствам культуры Латвіі. Адкрыты ў 1988 годзе, размяшчаецца ў гістарычна значным будынку былога сярэднявечнага свірана ў гістарычным раёне Стары горад.

Гісторыя Ідэя стварэння музея кіно ў Рызе ўзнікла ў асяроддзі творчых работнікаў на правядзенні традыцыйнага рыжскага кінафоруму «Дзень кіно» ў 1986 годзе. Клопаты па ўзгадненні і зацвярджэнні дакументаў, неабходных для стварэння музея, узялі на сябе Аўгустс Сукутс, Інга Пэрконэ-Рэдавіч і Юрый Цыўян.

Пасля аднаўлення незалежнасці Латвіі, музей некалькі разоў мяняў свой юрыдычны статус. Некаторы час быў структурнай адзінкай Латвійскага нацыянальнага кінацэнтра, з 2010 года — адзін з падраздзяленняў Латвійскай акадэміі культуры.

Музей прадстаўляе наведвальнікам тэматычныя выставы. З 1994 года іх правядзенне — рэгулярнае.

У фондах Рыжскага кіномузея знаходзяцца больш за 32000 адзінак захоўвання. Супрацоўнікамі музея праводзіцца дзейнасць па захаванні і прапагандзе творчай спадчыны майстроў нацыянальнага і міжнароднага кінамастацтва. Калекцыя дакументаў, фатаграфій і эскізаў касцюмаў выкарыстоўваецца для патрэб студэнтаў, прадастаўляецца па неабходнасці прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі і зацікаўленым людзям.

Катэгорыя:Музеі Рыгі