Чынкі (адз. ч.: чынк; ) — рэгіянальны тэрмін Сярэдняй Азіі, які пазначае абрывістыя цяжкадаступныя ўступы (абрывы) вышынёй да 350 м, якія абмяжоўваюць прыўзнятыя плоскія ўчасткі зямной паверхні.

З’яўляюцца вынікам марской абразіі пры адступанні Каспійскага мора. Распаўсюджаныя галоўным чынам у Казахстане і на плато Усцюрт.

У расколінах чынкоў жыве дзікі кот — манул.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Рэльеф Узбекістана Катэгорыя:Рэльеф Казахстана Катэгорыя:Скалы