Мікулішкаўскі бой — бой пад Мікулішкамі паміж часткамі 3-й Віленскай брыгады Арміі Краёвай і часткамі літоўскай жандармерыі. Бой адбыўся 8 студзеня 1944 года і скончыўся перамогай палякаў.
Ход бою Сілы 3-й Віленскай брыгады, якая знаходзілася ў вёсцы Мікулішкі і якой камандавалі Рамуальд Райс і Пётр Матылевіч, 8 студзеня 1944 года былі атакаваныя літоўскай жандармерыяй. Атака была адбіта, ў ходзе бою загінулі 5 байцоў Арміі Краёвай, у тым ліку намеснік камандзіра брыгады Пётр Матылевіч. Паводле польскіх крыніц, страты праціўніка склалі 32 чалавека забітымі, у тым ліку камандзір жандармерыі Шнабель. У палон трапілі 12 паліцэйскіх. Пасля бою палякі расстралялі палонных літоўскіх паліцэйскіх, якія, згодна з атрыманай інфармацыяй, былі выканаўцамі злачынства, здзейсненага супраць мірнага польскага насельніцтва пад Свянцянамі ў 1942 годзе https://kpbc.umk.pl/Content/233394/52_frog_gracjan_klaudiusz_001.pdf.
Крыніцы
Катэгорыя:Бітвы ў Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Ашмянскага раёна Катэгорыя:Канфлікты 1944 года Катэгорыя:1944 год у Беларусі Катэгорыя:Студзень 1944 года Катэгорыя:Бітвы з удзелам Арміі Краёвай Катэгорыя:Падзеі 8 студзеня