Трахе́і — органы дыхання членістаногіх і аніхафор у выглядзе галінастых трубачак, якія пранізваюць усё цела і адкрываюцца вонкі дыхальцамі (стыгмамі). У прасцейшых выпадках трахеі прадстаўлены шматлікімі негалінастымі трубачкамі.
Сценкі трахей падобныя па будове да знешняга покрыва. Яны высланы тонкім слоем хіціну і звычайна маюць на сваёй унутранай паверхні спіральнае патаўшчэнне, якое робіць сценку больш пругкай і засцерагае трахеі ад сціскання. Трахеі падыходзяць да ўсіх тканак арганізма, абплятаюць усе органы і часам пранікаюць у некаторыя клеткі. За кошт гэтага без удзелу крывяноснай сістэмы кісларод дастаўляецца непасрэдна да месца яго спажывання ў арганізме і выводзіцца вуглякіслы газ. Паветра звонку ў трахеі паступае звычайна пасіўна. Многія членістаногія з развітай трахейнай сістэмай здзяйсняюць дыхальныя рухі (напрыклад, рытмічныя сцісканні і расшырэнні брушка).
Крыніцы
Літаратура
Зоология беспозвоночных : Учебник для биол. спец. ун-тов / В. А. Догель; Под общ. ред. Ю. И. Полянского. — 7-е изд., перераб. и доп. — М. : Высш. школа, 1981. — 606 с. : ил., 4 л. ил.; 25 см. — 50 000 экз.
Спасылкі
Катэгорыя:Анатомія членістаногіх Катэгорыя:Дыхальная сістэма