Харальд V (; ) — кароль Нарвегіі з 17 студзеня 1991 года па 28 жніўня 2026 года, заступіў на пасаду пасля скону бацькі, Улафа V.
Біяграфія Нарадзіўся 21 лютага 1937 года. Харальд — першы прынц, які нарадзіўся ў Нарвегіі з 1370 года.
У 1940 годзе каралеўская сям’я пакінула Нарвегію пасля акупацыі немцаў і жыла ў Вашынгтоне (дзед Харальда, Хокан VII, і бацька, кронпрынц Улаф, правялі вайну ў Лондане, узначальваючы ўрад у выгнанні). У 1945 годзе прынц вярнуўся ў Нарвегію і стаў вучыцца ва ўніверсітэце Осла (з 1955) і ў ваеннай акадэміі. З 1960 года вучыўся ў Оксфардзе.
Пасля смерці бацькі 17 студзеня 1991 года Харальд аўтаматычна ўступіў на нарвежскі пасад. Ён стаў першым нарвежскім манархам, які нарадзіўся на тэрыторыі гэтай краіны з таго часу, як Магнус VII адрокся ад прастола ў 1343 годзе.
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт каралеўскай сям’і Нарвегіі Біяграфія караля Навіны пра каралеўскую сям’ю The Decorations of HM The King
Катэгорыя:Каралі нарвежскія Катэгорыя:Глюксбургі Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў Катэгорыя:Яхтсмены Нарвегіі Катэгорыя:Яхтсмены на летніх Алімпійскіх гульнях 1968 года Катэгорыя:Яхтсмены на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года Катэгорыя:Сцяганосцы на Алімпійскіх гульнях Катэгорыя:Асобы на манетах Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта