Карына Харфух (, нар. ) — нямецкая актрыса.

Біяграфія Нарадзілася ў горадзе Зуль, Цюрынгія, у сям’і настаўніка. Пасля вучобы на медсястру ў 1976 годзе прыступіла да вучобы на інжынера тэкстыльнай прамысловасці ў Тэхнічным універсітэце Дрэздэна. З 1978 па 1981 год вучылася на акцёрскім факультэце Акадэміі драматычных мастацтваў «Эрнст Буш» у Берліне. Яшчэ падчас вучобы грала ў тэатры.

Сваю першую галоўную ролю ў кіно выканала ў 1988 годзе ў фільме «Актрыса» пра тэатральную актрысу, якая ў перыяд нацыянал-сацыялізму выдавала сябе за яўрэйку, каб не страціць каханага. У тым жа годзе знялася ў дуэце з Германам Баерам у фільме Міхаэля Гвісдэка «Сустрэча ў Траверсе» у ролі жонкі рэвалюцыянера. Яе дзеці Ёханэс і Роберт сыгралі ў фільме двух вясковых хлапчукоў. За абедзве ролі яна атрымала некалькі прызоў.

Здымалася таксама ў такіх фільмах, як «Дастукацца да нябёсаў» (1997), «Д’ябал і спадарыня Д» (1999), «Падзенне» (2004), «Парфумер: Гісторыя аднаго забойцы» (2006) і «Берлін кліча» (2008).

У 1997 годзе нямецкімі тэатральнымі крытыкамі была абрана «Актрысай года». Член журы Берлінскага міжнароднага кінафестывалю ў 1994 годзе.

Першым мужам актрысы быў праграміст сірыйскага паходжання Набіль Харфух, ад якога яна нарадзіла дачку. У 1985 годзе выйшла замуж за акцёра і рэжысёра Міхаэля Гвіздэка, які стаў бацькам яе двух сыноў. Другі шлюб працягнуўся да разводу ў 2007 годзе. Крыніцы