Уладзімір Андрэевіч Каро́бкін (нар. ) — вучоны ў галіне машынабудавання, доктар тэхнічных навук (2005), прафесар.

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Орша. У 1964 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Аўтамабілі і трактары». Працуе на Мінскім трактарным заводзе з 1964 года, з 1981 года начальнік і галоўны канструктар Асобнага канструктарскага бюро. З 1994 года У. А. Каробкін у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, прафесар, загадчык філіяла кафедры «Трактары» на Мінскім трактарным заводзе.

Навуковая і грамадская дзейнасць У. А. Каробкін аўтар больш за 120Коробкин Владимир Андреевич // Сайт БНТУ навуковы прац у галіне праектавання і вытворчасці базавых шасі спецыяльных гусенічных машын і машын на іх аснове рознага народнагаспадарчага прызначэння, у тым ліку лясных, шахтных, дарожна-будаўнічых машын на аснове колавых трактароў. Мае больш за 110 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы і патэнтаў.

Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (1998) і Акадэміі праблем якасці Расійскай Федэрацыі (1994), член экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, навуковы кіраўнік 3 заданняў ГНТП «Машынабудаванне». Член рэдакцыйнай калегіі і рэдакцыйнага савета навукова-практычнага часопіса «Новости науки и технологий»Часопіс «Новости науки и технологий» .

Сярод апублікаванага: Многоцелевые гусеничные шасси / В. Ф Платонов, В. С. Кожевников, В. А. Коробкин, С. В. Платонов; Под ред. В. Ф. Платонова. — М.: Машиностроение, 1998. — 342 с. Лесные машины «Беларус» : учебное пособие для студентов специальности «Машины и оборудование лесного комплекса» высших учебных заведений / А. В. Жуков, А. С. Федоренчик, В. А. Коробкин, А. Н. Бычек. — Минск : [б. и.], 2001. — 149 с. — Библиогр. в конце кн. — ISBN 985-434-146-1 Конструирование и расчет машин: лабораторные работы (практикум) для студентов специальностей 1-37 01 03 «Тракторостроение» и 1-37 01 04 «Многоцелевые колесные и гусеничные машины» / В. П. Бойков, А. Ф. Андреев, Д. А. Дубовик, В. А. Коробкин. — Минск: Белорус. нац. техн. ун-т, 2009. — 63 с. — ISBN 978-985-479-998-8.

Узнагароды і званні Ленінская прэмія (1986) Ордэн «Знак Пашаны» (1984) Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2001) Прэмія Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у галіне дызайна (1997) Прэмія Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2004) Значок «Лепшы вынаходнік Міністэрства трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання» (1988)

Крыніцы

Літаратура

 — С. 224.

Спасылкі Коробкин Владимир Андреевич // Сайт БНТУ Коробкин, Владимир Андреевич (доктор технических наук; тракторостроение; род. 1940) // Электронны каталог РНТБ Коробкин Владимир Андреевич // База патентов Беларуси Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента Электронная бібліятэка БНТУ

Катэгорыя:Машынабудаўнікі СССР Катэгорыя:Машынабудаўнікі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў