Іван Цімафеевіч Бабаедаў () — беларускі мастак.
Біяграфія Нарадзіўся 28 лютага 1925 года ў в. Бобіна Бешанковіцкага раёна. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1944—1945 гадах ваяваў у складзе 71-й гвардзейскай стралковай дывізіі.
У1946—1948 гадах вучыўся ў Сімферопальскім мастацкім вучылішчы імя М. С. Самокіша, у 1952 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава, у 1976 годзе — мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. Вучыўся ў І. Сталярова, Ф. Гумена.
Выкладаў у 1952—1953 гадах малюнак і жывапіс у Віцебскім мастацка-графічным педагагічным вучылішчы, з 1968 года працаваў афарміцелем у мастацкай майстэрні г. п. Бешанковічы.
Член Саюза мастакоў Беларусі з 1981 года.
Творчасць Працаваў пераважна ў станковым жывапісе. Асноўнае месца ў творчасці належыць лірычным пейзажам, што намаляваныя з натуры, сярод якіх: «Сонечны дзень у лютым» (1950), «Зелянее вярба ў агародзе», «Пачатак мая» (1954), «Вечар на балоце» (1957), «Апошні снег у вёсцы Бабаедава» (1982), «Вячэрні лес» (1988), «Пахмурны лес», «Лес над ракой», «Леснічоўка», «Сасна» (усе 1989), «Восень у вёсцы», «Асеннія бярозы» (1994), «Квітнеючыя грушы», «Лес» (1998) і інш. Маляваў абразы для царквы, што ў в. Бабаедава Бешанковіцкага раёна («Апосталы Пётр і Павел», «Ілля прарок» (1954—1957 гг.) і інш. Жывапісныя палотны мастака вызначаюцца рэалістычнай манерай выканання, камернасцю, пластычнай стрыманасцю, эмацыянальнай выразнасцю вобраза.
Узнагароды Узнагароджаны двума баявымі ордэнамі і медалём «За адвагу». Узнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў (2002).
Крыніцы
Літаратура
Бабаедаў Іван Цімафеевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск: БелСЭ імя П. Броўкі, 1991. — С. 408. Бабаедаў Іван Цімафеевіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліяграфічны слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве; склад. В. І. Аліева. — Віцебск, 1994. — С. 7.
Іван Бабаедаў // Саюз творцаў = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі; аўт. уступ. У. Андрэйчанка; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мінск : Беларусь, 2005. — С. 26. — На беларус. і англ. мовах. Иван Бобоедов : [каталог] / под ред. М. Л. Цыбульского. — Витебск : Витебская областная типография, 2008. — 14 с. Крачкоўскі, А. Перавагу аддаў пейзажу / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). — 2015. — 27 лют. — С. 4. Субоч, К. «Палитра души и красок» / К. Субоч // Зара (Бешанковічы). — 2014. — 25 сак. — С. 4.
Шпакоўская, Г. Бабаедаў з Бабаедава / Г. Шпакоўская // Народнае слова. — 2005. — 1 сак. — С. 5.
Спасылкі
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя