Надзе́я — рака ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Няшкрупа (басейн Дзітвы).
Даўжыня ракі 7 км. Пачынаецца каля аграгарадка Гуды. Упадае ў Няшкрупу ў напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Жырмуны. Вадазбор у межах Лідскай раўніны. Рэчышча Надзеі каналізаванае на працягу 1 км ад вёскі Шаўдзюкі да вусця.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Басейн Дзітвы Катэгорыя:Рэкі Лідскага раёна